Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Суды і выракі 31 траўня: 2 гады «хатняй хіміі» за «абразу» Лукашэнкі


Суд у Горадні. Ілюстрацыйнае фота.
Суд у Горадні. Ілюстрацыйнае фота.

У Беларусі працягваецца палітычны перасьлед нязгодных з гвалтам рэжыму Лукашэнкі. Свабода працягвае сачыць за судовымі працэсамі ў крымінальных і адміністрацыйных справах. Артыкул абнаўляецца.

Суд у Жабінцы на Берасьцейшчыне за абразу Лукашэнкі мясцовага жыхара пакараў двума гадамі «хатняй хіміі», паведамляе Праваабарончы цэнтар «Вясна».

У судзе Жабінкаўскага раёна за абразу Лукашэнкі да двух гадоў «хатняй хіміі» асудзілі 50-гадова Аляксандра Яраша. Крымінальную справу па ч. 1 арт. 368 Крымінальнага кодэкса супраць мясцовага жыхара завялі за паведамленьне ў Telegram-канале.

Згодна з матэрыяламі справы, 17 сьнежня 2020 году Яраш са свайго мабільнага тэлефона «разьмясьціў у адным з Telegram-каналаў паведамленьне абразьлівага характару». У ім утрымлівалася нэгатыўная ацэнка Лукашэнкі. Да суду Яраш быў пад падпіскай аб нявыезьдзе і належных паводзінах.


2 гады за «узурпатара»

За слова «узурпатар» у адрас Лукашэнкі асудзілі на 2 гады «хатняй хіміі» таксама жыхара Баранавічаў, паведаміла «Вясна».

47-гадовага Вячаслава Кульбу абвінавацілі ў «публічнай абразе прэзыдэнта» — нібыта ён у кнізе заўваг і прапаноў аўтазапраўкі напісаў: «Скаргаў няма. Не разумею калектыў вашай АЗС, які падтрымлівае рэжым узурпатара Лукашэнкі».

Мужчына сказаў, што напісаў тэкст, бо адчуў пах няякаснага бэнзіну.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG