Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Начальніка полацкага ізалятара знайшлі нежывым

абноўлена

Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Інфармацыю пра гэта пацьвердзілі ў дзяжурнай службе Полацкага РАУС, паведаміла «Наша Ніва».

21 траўня знайшлі цела начальніка ізалятара часовага ўтрымання Полацкага РАУС. Паводле папярэдняй інфармацыі, Кірыл М. учыніў суіцыд.

Пра памерлага вядома тое, што на пасадзе ён прабыў вельмі кароткі час — да таго служыў ва ўнутраных войсках.

Сам ён з Полацку. У яго засталіся двое сыноў.

Пазьней у Сьледчым камітэце паведамілі, што ў Полацку раніцай 21 траўня знайшлі цела 36-гадовага супрацоўніка міліцыі. Ён ня выйшаў на працу, спаслаўшыся на праблемы са здароўем. Яго цела знайшлі члены сямʼі, калі прыехалі дадому пасьля таго, як ён перастаў выходзіць на сувязь, перадае БелТА.

Днём раней стала вядома пра самагубства былога начальніка ўпраўленьня аховы правапарадку і прафіляктыкі УУС Берасьцейскага аблвыканкаму Генадзя Вайтовіча.

Паводле ByPol, 50-гадовы палкоўнік міліцыі ў адстаўцыГенадзь Вайтовіч летась быў адказны за задушэньне народнага пратэсту ў горадзе і рэгіёнах. У канцы 2020 году ён выйшаў на пэнсію.

У сваіх перакананьнях былы міліцыянт, паводле ягоных калегаў, шчыра падтрымліваў цяперашні рэжым.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG