Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Ігар стаў важным сымбалем беларускага пратэсту», — Кац павіншаваў Лосіка з днём нараджэньня


Максім Кац
Максім Кац

Расейскі палітык і блогер Максім Кац павіншаваў палітвязьня Ігара Лосіка з днём нараджэньня. Дата пачатку суду ў ягонай справе па-ранейшаму невядомая. За кратамі Ігар Лосік ужо 329 дзён.

«Хай Ігар і правядзе гэты дзень у зьняволеньні далёка ад сям’і, вялізарная колькасьць людзей у Беларусі і за мяжой памятае і падтрымлівае яго», — гаворыць у спэцыяльным відэазвароце Максім Кац.

Блогер адзначае, што Ігар Лосік не зламаўся, згадвае, як палітвязень трымаў галадоўку пратэсту, сядзеў у карцары. Паводле Каца, Ігар Лосік стаў важным сымбалем беларускага пратэсту, і яму ня месца ў турме. «Хай у свой дзень нараджэньня Ігар Лосік асабліва адчуе нашу падтрымку. Свабоду Ігару Лосіку», — заклікаў Максім Кац, відэазварот якога перадае тэлеграм-канал BYSOL.
  • Максім Кац — папулярны ў Беларусі блогер, які вялікую частку сваіх ролікаў прысьвячае падзеям у Беларусі.

20 траўня стала вядома, што кансультанта Радыё Свабода Ігара Лосіка этапавалі са сьледчай турмы № 8 Жодзіна ў СІЗА № 3 Гомля. Пра гэта Свабодзе расказала жонка палітвязьня Дар’я Лосік.

«Прыехала зь перадачай Ігару, і мне сказалі, што ён этапаваны, — гаворыць Дар’я Лосік. — Усе прыехалі ў Жодзіна і, як высьветлілася, дарэмна. Калі яго вывезьлі, я ня ведаю. Нам не сказалі».

Цяпер Дар’я разважае, што рабіць далей. Сёньня ў Ігара дзень народзінаў, яму спаўняецца 29 гадоў. Дар’я падрыхтавала для мужа адмысловую перадачу, але яе не прынялі.

«У Гомель я дабяруся неяк, даеду, справа ня ў гэтым, — кажа Дар’я Лосік. — Далёка, але што рабіць. У Ігара дзень народзінаў, я зьвязваю этапаваньне акурат з гэтым. Вырашылі так „прыгожанька“ ўсё зрабіць, мая асабістая думка такая. Я сабрала Ігару сьвяточную перадачу, а тут такая нечаканасьць непрыемная. Цукеркі любімыя Ігара, мясныя прадукты падбірала, яго любімае печыва. Шмат чаго. Канвэрты прасіў яму перадаць. Нятанна гэта каштавала, шчыра прызнаюся. А цяпер вось так».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG