Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Нямеччына дазволіла працягнуць будаўніцтва «Паўночнага патоку — 2»


Фэдэральнае ведамства па суднаходзтве і гідраграфіі Нямеччыны дазволіла працягнуць будаўніцтва газаправоду «Паўночны паток — 2» у нямецкай выключнай эканамічнай зоне. Паведамленьне пра гэта апублікаванае на сайце ведамства.

Будаўніцтва прыпынялася на пачатку траўня на час разгляду пазову эколягаў. Яны сьцьвярджаюць, што трубаправод, пракладзены праз 5 марскіх запаведнікаў, наносіць непапраўную шкоду марскому асяродзьдзю Балтыйскага мора і аказвае нэгатыўны ўплыў на гнездавых птушак.

Фэдэральнае ведамства правяло праверку і пастанавіла, што будаўніцтва не акажа нэгатыўнага ўзьдзеяньня на навакольнае асяродзьдзе.

  • Будаўніцтва «Паўночнага патоку — 2» з Расеі ў Нямеччыну па дне Балтыйскага мора пачалося ў 2018 годзе. ЗША і многія краіны ЭЗ лічаць, што запуск газаправоду ўзмоцніць залежнасьць Зьвязу ад Расеі і дазволіць Маскве аказваць большы ціск на Ўкраіну, эканоміка якой моцна залежыць ад расейскага транзыту газу. Наўзамен Вашынгтон прапаноўваў Эўропе свае энэрганосьбіты.
  • Расея, Нямеччына і шэраг іншых краінаў, кампаніі якіх першапачаткова ўдзельнічалі ў будаўніцтве, настойваюць, што газаправод — выключна камэрцыйны праект.
  • Чакаецца, што пракладаньне трубаў газаправоду завершыцца ў канцы верасьня 2021 году.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG