Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Менску сілавікі затрымалі журналістку Тацяну Капітонаву

абноўлена

Затрыманьні ў Менску 25 сакавіка 2021 году. Ілюстратыўнае фота.
Затрыманьні ў Менску 25 сакавіка 2021 году. Ілюстратыўнае фота.

У Менску сілавікі затрымалі журналістку Тацяну Капітонаву. Яна здымала ў каворкінгу Startup Family канфэрэнцыю Emerge.

Прысутныя на канфэрэнцыі адзначаюць, што міліцыянты мэтанакіравана прыйшлі менавіта па журналістку. Яе павезьлі ў Савецкае РУУС Менску.

У Савецкім РАУС Беларускай асацыяцыі журналістаў пацьвердзілі, што журалістка Тацяна Капітонава затрыманая да суду паводле адміністрацыйнай справы. У чым яе вінавацяць, міліцыя ня кажа.

З РАУС журналістку адвязуць на Акрэсьціна. Суд пройдзе заўтра.

Такім чынам за кратамі ў Беларусі цяпер 15 прадстаўнікоў мэдыя.

Тацяна Капітонава была аглушаная сьвятлашумавой гранатай падчас разгону дэманстрантаў на станцыі мэтро «Пушкінская» 10 жніўня. Фотакарэспандэнтка супрацоўнічала з тэлеканалам «Белсат».

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG