Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дэкрэт Лукашэнкі можа стаць прычынай нестабільнасьці. Меркаваньне юрыста


Будынак адміністрацыі прэзыдэнта Беларусі
Будынак адміністрацыі прэзыдэнта Беларусі

Ці сапраўды дэкрэт Лукашэнкі вырашае пытаньні, ня вырашаныя ў Канстытуцыі? Як суадносіцца дэкрэт зь іншым законамі краіны? Ці здольны дэкрэт захаваць палітычную стабільнасьць у выпадку гібелі кіраўніка дзяржавы?

На гэтыя пытаньні каналу Свабода Premium адказвае юрыст Сяргей Зікрацкі.

Зікрацкі

  • Я лічу, што гэты дэкрэт супярэчыць Канстытуцыі
  • Тыя пытаньні, якія Лукашэнка спрабаваў урэгуляваць гэтым дэкрэтам, цалкам урэгуляваныя Канстытуцыяй
  • Амаль кожны сказ гэтага дэкрэту супярэчыць Канстытуцыі
Сяргей Зікрацкі
Сяргей Зікрацкі
  • Паводле дэкрэту, у выпадку гібелі прэзыдэнта рашэньнем Рады бясьпекі ў краіне ўводзіцца надзвычайнай альбо вайсковае становішча
  • Але ў Канстытуцыі напісана, што права ўводзіць надзвычайнае ці вайсковае становішча — выключнае права прэзыдэнта
  • Таксама паводле Канстытуцыі, калі прэзыдэнт па тых ці іншых прычынах будзе ня ў стане выконваць свае абавязкі, яго абавязкі пераходзяць да прэм’ер-міністра
  • Паводле Канстытуцыі, калі Лукашэнка загіне, на яго пасаду заступае Галоўчанка і толькі Галоўчанка будзе прымаць рашэньне — уводзіць ці ня ўводзіць надзвычайнае ці вайсковае становішча
  • Я лічу, што адпаведны артыкул Канстытуцыі, дзе ідзе размова пра вакансію пасады прэзыдэнта, тычыцца ўсіх магчымых выпадкаў — адстаўкі, натуральнай сьмерці, гібелі
  • Гэтая норма датычная любой падобнай сытуацыі, ёсьць вакансія пасады прэзыдэнта па любой прычыне — паводле Канстытуцыі яго паўнамоцтвы павінныя пераходзіць да прэмʼера
  • Гэты дэкрэт — больш палітычны дакумэнт, чым юрыдычны
  • Дэкрэт вельмі няўдала напісаны з пункту гледжаньня юрыдычнай тэхнікі
  • У ім сказана, што ў крытычнай сытуацыі ўсе службовыя асобы і дзяржаўныя органы дзейнічаюць у адпаведнасьці з рашэньнямі Рады бясьпекі
  • Але частка паўнамоцтваў дзяржаўных органаў прапісаная ў Канстытуцыі і Рада бясьпекі ня можа браць іх на сябе
  • Рада бясьпекі ня можа абмяжоўваць паўнамоцтвы парлямэнту і ўраду, бо іх паўнамоцтвы прапісаныя ў Канстытуцыі
  • У надзвычайным становішчы можна абмежаваць тыя паўнамоцтвы дзяржаўных органаў, якія не прапісаныя ў Канстытуцыі, тыя, што прапісаныя — нельга
  • Незразумела, якое ўсё ж становішча трэба неадкладна ўводзіць пасьля гібелі прэзыдэнта — надзвычайнае ці вайсковае
  • У дэкрэце ня вызначана, хто будзе вызначаць, ці была сьмерць прэзыдэнта гвалтоўнай?
  • Як раз гэты дэкрэт і можа стаць прычынай нестабільнасьці ў момант, калі прэзыдэнта ня стане
  • Што будзе, калі прэмʼер заявіць, што сьмерць прэзыдэнта была негвалтоўнай, і таму ён робіцца часовым кіраўніком дзяржавы, а Рада бясьпекі заявіць, што сьмерць прэзыдэнта была гвалтоўнай, і ўлада пераходзіць да яе?
  • Навідавоку два акты, якія супярэчаць адзін аднаму
  • І нельга выключыць, што ў адпаведнай сытуацыі адны асобы будуць патрабаваць, каб ужывалася Канстытуцыя, а іншыя — каб ужываўся дэкрэт

Што было напярэдадні

  • 9 траўня адразу пасьля падпісаньня пачаў дзеяньне дэкрэт «Аб абароне сувэрэнітэту і канстытуцыйнага ладу». Ён прадугледжвае пераход улады ў Беларусі да Савету бясьпекі ў выпадку гвалтоўных дзеяньняў супраць кіраўніка дзяржавы.
  • Дакумэнт прадугледжвае, што ў выпадку гібелі кіраўніка дзяржавы з прычыны замаху, зьдзяйсьненьня акту тэрарызму, зьнешняй агрэсіі, іншых гвалтоўных дзеяньняў усе дзяржаўныя органы і іх службовыя асобы дзейнічаюць у адпаведнасьці з рашэньнямі Рады бясьпекі, на пасяджэньнях якой старшынюе прэм’ер-міністар.
  • Пры гэтым на тэрыторыі краіны неадкладна ўводзіцца надзвычайнае або ваеннае становішча.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG