Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Яшчэ адзін штраф на 4350 рублёў. Баранавіцкую газэту Intex-press пяць разоў пакаралі за інтэрвію з Ціханоўскай


Эканамічны суд, ілюстрацыйнае фота
Эканамічны суд, ілюстрацыйнае фота

5 траўня дырэктара газэты Intex-press Уладзімера Янукевіча ўжо другі раз судзілі за інтэрвію са Сьвятланай Ціханоўскай. Працэс адбыўся ў Берасьцейскім абласным эканамічным судзе.

За «распаўсюд забароненай інфармацыі» выдаўца пакаралі штрафам у памеры 4350 рублёў (150 базавых велічынь з максымальна магчымых 200). Так пастанавіў абласны эканамічны суд.

26 красавіка за гэтае ж «парушэньне» суд у Баранавічах ўжо аштрафаваў яго на 580 рублёў.

Акрамя таго, 4 траўня рэдакцыя Intex-press атрымала электроннай поштай пісьмовае папярэджаньне ад Міністэрства інфармацыі. Ведамства папярэдзіла газэту за апублікаванае 14 красавіка інтэрвію зь Сьвятланай Ціханоўскай, якое баранавіцкі суд прызнаў «экстрэмісцкім».

Рэдакцыі належыць выправіць парушэньні да 14 траўня. Рэдакцыя зьняла інтэрвію са Сьвятланай Ціханоўскай з свайго сайту і выдаліла з YouTube-каналу 29 красавіка, калі на сайце Генпракуратуры зьявілася рашэньне суду. Калі быў суд, ці была экспэртыза, хто яе праводзіў, — невядома. Права на абарону рэдакцыі не далі.

Таксама 4 траўня «Белсаюздрук» паведаміў рэдакцыі, што ад 5 траўня «адмаўляецца ад выкананьня дамоўных абавязкаў у аднабаковым парадку». Рэдакцыя зьбіраецца абскардзіць гэтае рашэньне.

Таксама газэту адмовілася ўключаць у падпісны каталёг на другое паўгодзьдзе «Белпошта».

Такім чынам, розныя ведамствы пакаралі рэсурс пяць разоў за адно і тое ж — гутарку са Сьвятланай Ціханоўскай.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG