Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэмʼер-міністар Славеніі запэўніў Ціханоўскую, што падтрымае ўсе намаганьні, скіраваныя на дэмакратызацыю Беларусі


Янэз Янша і Сьвятлана Ціханоўская
Янэз Янша і Сьвятлана Ціханоўская

Славенія будзе «цьвёрда падтрымліваць усе намаганьні, накіраваныя на ўмацаваньне дэмакратызацыі, павагі да вяршэнства закону і правоў чалавека ў Беларусі», заявіў прэмʼер-міністар краіны Янэз Янша 3 траўня ў Любляне на сустрэчы зь Сьвятланай Ціханоўскай, перадае БелаПАН.

Паводле інфармацыі прэс-службы ўраду Славеніі, бакі «абмяняліся думкамі пра сытуацыю ў Беларусі».

Ціханоўская апавяла пра палітычна матываваныя крымінальныя справы і рэпрэсіі, палітычных зьняволеных. Яна заклікала падтрымаць міжнародную плятформу для збору доказаў парушэньняў правоў чалавека ў Беларусі, якая пачала сваю працу; магчымыя праграмы супрацоўніцтва для спэцыялістаў IT-сэктару і рэпрэсаваных дзеячаў культуры, адзначылі ў яе прэс-службе.

«Абмеркавалі фармат удзелу Беларусі ў саміце „Усходняга партнэрства“, які пройдзе восеньню гэтага года. Пастаўлена пытаньне аб тым, што там абавязкова мусіць прысутнічаць Сьвятлана Ціханоўская і прадстаўнікі грамадзянскай супольнасьці Беларусі. Ціханоўская падкрэсьліла, што саміт павінен прайсьці без удзелу Лукашэнкі», — адзначаецца ў рэлізе.

Таксама Сьвятлана Ціханоўская сустрэлася зь міністрам замежных спраў Славеніі Анжэ Логарам. «Сустрэча важная, таму што з 1 ліпеня 2021 году Славенія будзе старшынстваваць у Эўразьвязе», — падкрэсьліла прэс-служба Ціханоўскай.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG