Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Латушка абвясьціў пра новую акцыю пратэсту


Павел Латушка
Павел Латушка

Беларуская апазыцыя плянуе новыя масавыя пратэсты супраць рэжыму Аляксандра Лукашэнкі. Чакаецца, што яны адбудуцца ў Дзень Перамогі 9 траўня, піша DW.

Пра гэта расказаў былы міністар культуры Беларусі, экс-пасол у Францыі, Польшчы, Гішпаніі і Партугаліі Павал Латушка ў інтэрвію выданьню Redaktionsnetzwerk Deutschland (RND), апублікаваным у панядзелак, 3 траўня.

«Праз сацсеткі я заклічу беларусаў выйсьці на вуліцы. Калі Лукашэнка дазволіць пабіць пратэстоўцаў 9 траўня, ён увойдзе ў беларускую гісторыю як фашыст», — заявіў Латушка.

Паводле словаў экс-дыплямата, ён сам і іншыя члены дэмакратычнага руху — гэта група экспэртаў, «гатовых узяць лёс краіны ў свае рукі». Латушка адзначыў, што некаторыя члены гэтай каманды знаходзяцца ў Беларусі. Аднак ня стаў называць імёны, сказаўшы, што інакш ім пагражае неадкладны арышт.

Цяперашні перасьлед апазыцыі ў Беларусі Павел Латушка назваў самымі страшнымі ў Эўропе за апошнія 40 гадоў. «Рэпрэсіі праніклі ва ўсе пласты грамадзтва», — адзначыў ён, дадаўшы, што на цяперашні момант беларускі парлямэнт працуе над законам, які дазволіць сілавікам страляць на дэманстрацыях без папярэджаньня.

Ці знаходзіцца Беларусь на шляху да фашызму

Адказваючы на пытаньне нямецкіх журналістаў пра тое, ці знаходзіцца Беларусь на шляху да фашызму, Латушка адзначыў, што Лукашэнка ніколі ня ўтойваў свайго захапленьня «парадкам», які стварыў Адольф Гітлер.

Паводле Паўла Латушкі, у Беларусі была сфармаваная спэцгрупа для адсочваньня чальцоў дэмакратычнага руху за мяжой і іх ліквідацыі.

«Мы зьяўляемся сьведкамі тэрору ў Эўропе ХХІ стагодзьдзя. Але калі-небудзь адбудзецца і другі працэс над ваеннымі злачынцамі, як ў 1945 годзе ў Нюрнбэргу, я ў гэтым упэўнены», — дадаў ён.

Тэст для Эўропы

Камэнтуючы ролю Заходняй Эўропы ў выхадзе з палітычнага крызісу ў Беларусі, Латушка падкрэсьліў, што «сёньня свабодная Эўропа павінна прайсьці тэст, які пакажа, у якой меры яна гатовая абараняць такія асноватворныя каштоўнасьці, як дэмакратыя і свабода».

«Пара ўрэшце пачаць дзейнічаць, калі Эўропа ня хоча падзяліць адказнасьць за тое, што тысячы невінаватых людзей спасьціг жудасны лёс», — заявіў беларускі палітык.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG