Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Асуджаных на сьмерць братоў Косьцевых памілавалі


Станіслаў Косьцеў (зьлева) і Ільля Косьцеў
Станіслаў Косьцеў (зьлева) і Ільля Косьцеў

Каардынатару кампаніі «Праваабаронцы супраць сьмяротнага пакараньня ў Беларусі» Андрэю Палуду стала вядома пра памілаваньне братоў Косьцевых. Пра гэта яму расказалі родныя асуджаных.

30 красавіка сваякі асуджаных на сьмяротнае пакараньне Ільлі і Станіслава Косьцевых спрабавалі перадаць ім перадачу ў СІЗА-1, піша spring96.org. Аднак дзяжурны ў іх перадачу не прыняў, сказаў, што наконт асуджаных прыйшла папера аб памілаваньні з адміністрацыі прэзыдэнта. Цяпер хлопцы знаходзяцца ўжо не пад юрысдыкцыяй СІЗА-1, а адбываюць карантын для этапаваньня ў турму № 8 у Жодзіне.

Да гэтага праваабаронцам было вядома толькі пра адзіны выпадак памілаваньня асуджанага да сьмяротнага пакараньня за ўсю гісторыю незалежнай Беларусі.

10 студзеня 2020 году братам, 19-гадоваму Станіславу і 21-гадоваму Ільлі Косьцевым, прысудзілі сьмяротнае пакараньне. Іх абвінавацілі ў забойстве настаўніцы, якая жыла па суседзтве, і падпале яе дома. Прысуд аб прызначэньні вышэйшай меры пакараньня — расстрэлу — вынес судзьдзя Міхаіл Мельнікаў.

22 траўня 2020 году Вярхоўны суд не задаволіў апэляцыйную скаргу братоў Косьцевых, прысуд асуджаным пакінулі ў сіле. Пасьля гэтага родныя Ільлі і Станіслава зьвярнуліся з прашэньнем аб памілаваньні ў адміністрацыю прэзыдэнта.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG