Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Журналістку затрымлівалі падчас інтэрвію з былой палітзьняволенай


Тацяна Бублікава
Тацяна Бублікава

Увечары на вуліцы Балтыйскай у Менску затрымалі журналістку інфармацыйнага агенцтва БелаПан. Тацяна Бублікава рабіла інтэрвію з былой палітзьняволенай Марыяй Сафонавай.

Палітзьняволеная Марыя Сафонава адбыла двухмесячны арышт у Баранавічах. Яе судзілі за надпіс на асфальце «Жыве Беларусь» і за бел-чырвона-белы сьцяг, намаляваны на дзьвярах дома.

Як расказала дзяўчына Свабодзе, журналістка БелаПАН прыехала да яе браць інтэрвію. Каля месца, дзе Марыя напісала «Жыве Беларусь», была іншая жанчына, якая пагражала выклікаць міліцыю. Пасьля Марыя з журналісткай вярнуліся ў кватэру і выклікалі таксоўку. Але неўзабаве чорны бус перагарадзіў таксоўцы выезд, і Бублікаву затрымалі.

Відэа гэтага моманту публікуе Tut.by.

Позна ўвечары стала вядома, што Бублікаву выпусьцілі з пастарунку.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG