Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кіраўнік МУС расказаў, як яго ведамства адрэагавала на спробу перавароту і ліквідацыі Лукашэнкі


Іван Кубракоў (у цэнтры).
Іван Кубракоў (у цэнтры).

Супрацоўнікі органаў унутраных спраў працуюць у штатным рэжыме, аднак любыя несанкцыянаваныя мерапрыемствы будуць спыняцца, заявіў кіраўнік МУС Беларусі Іван Кубракоў.

«Падвышаных захадаў бясьпекі няма, мы рэагуем на тыя ці іншыя пагрозы, якія ўзнікаюць», —цытуе Івана Кубракова БелТА.

Пры гэтым кіраўнік ведамства аспрэчыў, што прычынай канцэнтрацыі сілавікоў на вуліцах стала спроба «дзяржаўнага перавароту». Праз падазрэньне ў спробе падрыхтоўкі ліквідацыі Лукашэнкі і яго сям’і затрымалі старшыню Партыі БНФ Рыгора Кастусёва, палітоляга Аляксандра Фядуту і юрыста Юрася Зянковіча.

Ён запэўніў, што ахове грамадзкага парадку заўсёды надаецца «асаблівая ўвага». А павелічэньне колькасьці супрацоўнікаў патрульнай-паставой службы зьвязаў з сэзоннасьцю.

«Гэта зьвязана толькі з тым, што наступіў вясеньне-летні пэрыяд. У парках і сквэрах усё больш моладзі, таму нашы супрацоўнікі забясьпечваюць ахову парадку ў штатным рэжыме», — растлумачыў ён.

Адказваючы на пытаньне пра вучэньні ў Менску, Іван Кубракоў адзначыў, што «вучэньні ў падразьдзяленьнях органаў унутраных спраў праходзяць пастаянна, супрацоўнікі ўдасканальваюць свае навыкі».

Акрамя таго, заявіў ён, міліцыя будзе рэагаваць на ўсе парушэньні падчас меркаванага Чарнобыльскага шляху — незалежна ад таго, дазволяць ўлады правядзеньне акцыі ці не.

«Калі, вядома, грамадзяне пойдуць на несанкцыянаваныя акцыі ў гэты дзень, што я лічу няправільным і недапушчальным, супрацоўнікі будуць забясьпечваць парадак. Парушэньні будуць фіксавацца і спыняцца. Мы да гэтага гатовыя», — папярэдзіў міністар.

9 красавіка прадстаўнікі апазыцыі падалі заяўку на правядзеньне ў Менску Чарнобыльскага шляху, прымеркаванага да 35-й гадавіны аварыі на Чарнобыльскай АЭС.

Паводле закону, адказ зь Менгарвыканкаму мусіў прыйсьці да 21 красавіка — за 5 дзён да падзеі. Але, як сказаў Свабодзе старшыня партыі «Зялёныя» Дзьмітры Кучук, пакуль што гарадзкія ўлады маўчаць.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG