Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Амбасадарцы ЗША дагэтуль не далі беларускай візы


Джулі Фішэр
Джулі Фішэр

Джулі Фішэр сказала, што прычына ў дзеяньнях афіцыйнага Менску.

Амбасадарка Злучаных Штатаў Амэрыкі ў Беларусі Джулі Фішэр ня можа прыехаць у Менск, бо ў яе дагэтуль няма беларускай візы, паведамляе «Эўрарадыё».

«З новага году я вельмі спадзявалася прызямліцца ў Менску. Я была зацьверджана [на пасаду амбасадара] ў канцы сьнежня Сэнатам. Але на сёньня мне яшчэ не атрымалася прыехаць у Менск. ЗША, са свайго боку, гатовыя. Я была гатовая, і мы чакаем ад беларускага боку адпаведных дзеяньняў», — заявіла Фішэр.

Найбліжэйшым часам амбасадарка плянуе наведаць Вільню і Варшаву, каб наўпрост узаемадзейнічаць з тымі саюзьнікамі, якія падзяляюць заклапочанасьць падзеямі ў Беларусі.

У сакавіку ў час Форуму Каліноўскага ў Вільні Джулі Фішэр выказала моцную падтрымку Вашынгтону для ініцыятывы Сьвятланы Ціханоўскай прагаласаваць за перамовы паміж апазыцыяй і ўладай. Фішэр таксама заклікала ўлады вызваліць усіх палітвязьняў і сесьці за стол перамоваў з апазыцыяй наконт правядзеньня справядлівых выбараў сёлета.

Джулі Фішэр — кар’ерная дыпляматка, да прызначэньня ў Беларусь займала пасаду намесьніцы памочніка дзяржсакратара ЗША ў пытаньнях Заходняй Эўропы і Эўрапейскага Зьвязу.

Раней яна была часовай паверанай у справах у амбасадзе ЗША ў Расеі, намесьніцай кіраўніка місіі ЗША ў NATO, намесьніцай дырэктара офісу генэральнага сакратара NATO, дарадцай у палітычных і эканамічных справах у амбасадзе ЗША ў Грузіі, а таксама займала адміністрацыйныя пасады ў Дзяржаўным дэпартамэнце ЗША.

Фішэр атрымала ступень бакаляўра ва Ўнівэрсытэце Паўночнай Караліны і ступень магістра ў Прынстанскім унівэрсытэце. Яна валодае расейскай, францускай і грузінскай мовамі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG