Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Рауль Кастра рыхтуецца пакінуць пасаду кіраўніка Кампартыі Кубы


Рауль Кастра
Рауль Кастра

Экспэрты мяркуюць, што ён усё роўна застанецца самым уплывовым чалавекам у краіне

Рауль Кастра рыхтуецца пакінуць пасаду кіраўніка Камуністычнай партыі Кубы – самай важнай пасады ў краіне. Хоць гэты крок мае гістарычны характар, мала хто чакае значных зьменаў для звычайных кубінцаў, адзначае «Голас Амэрыкі».

Восьмы зьезд Камуністычнай партыі пачнецца ў пятніцу і зацьвердзіць прэзыдэнта Мігеля Дыяс-Канэля ў якасьці наступнага генэральнага сакратара партыі, а таксама вызначыць палітычныя арыентыры.

Рауль Кастра і ягоны нябожчык-брат Фідэль знаходзіліся ва ўладзе з моманту рэвалюцыі 1959 году. У 2018 годзе Кастра-малодшы заявіў, што зьбіраецца выйсьці на пэнсію ў 2021 годзе і разьлічвае, што яго зьменіць Дыяс-Канэль.

60-гадовы Дыяс-Канэль увасабляе новае пакаленьне і у 2019 годзе быў выбраны прэзыдэнтам на першы з двух магчымых пяцігадовых тэрмінаў.

Многія аналітыкі перакананыя, што Кастра, якому ў чэрвені спаўняецца 90 гадоў, застанецца самай уплывовай фігурай на востраве да самай сьмерці.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG