Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Адну з затрыманых учора за шэсьце з парасонамі ў нацыянальных колерах адпусьцілі, яна рыхтуе перадачы іншым 


Жаночае шэсьце ў Менску на праспэкце Пераможцаў. 4 красавіка.
Жаночае шэсьце ў Менску на праспэкце Пераможцаў. 4 красавіка.

Свабодзе сталі вядомыя падрабязнасьці пра затрыманых учора ў Менску прадстаўнікоў сям'і Міхайлавых.

Юлія Міхайлава, яе маці Тацяна і брат Пятро застаюцца затрыманымі і, хутчэй за ўсё, знаходзяцца ў турме на Акрэсьціна.

Сястру Лілію Субач учора ўвечары адпусьцілі, бо ў яе непаўналетнія дзеці, і склалі пратакол за ўдзел ў прагулцы жанчын з парасонамі на праспэкце Пераможцаў 6 красавіка. Сама Лілія свой удзел адмаўляе, пратакол падпісваць адмовілася. Копію пратаколу на рукі ёй выдаваць адмовіліся. Цяпер яна рыхтуе перадачы сваякам.


Паводле телеграм-каналу менскай міліцыі, на праспэкце Пераможцаў у Менску затрымалі жанчын, якія шпацыравалі ў бела-чырвонай вопратцы і з парасонамі такіх жа колераў.

«У сетцы інтэрнэт зьявілася інфармацыя аб флэшмобе, арганізаваным на праспэкце Пераможцаў, з выкарыстаньнем незарэгістраванай сымболікі, а таксама іншай атрыбутыкі. Супрацоўнікамі міліцыі былі ўстаноўленыя і затрыманыя актыўныя ўдзельнікі так званага жаночага маршу. Характэрна, што частка затрыманых грамадзян зьяўляюцца членамі шматдзетнай сям’і і пражываюць у пабудаваным з дапамогай дзяржаўнай падтрымкі прыватным доме ў Менскім раёне. У ходзе санкцыянаванага агляду названага домаўладаньня выяўлена атрыбутыка, якая асацыюецца з пратэставай», – сказана ў міліцэйскім паведамленьні.

Колькі агулам чалавек затрымалі, не ўдакладняецца.

Як даведаліся праваабаронцы «Вясны», сямʼя, пра якую згадалі сілавікі, з Прылуцкай Слабады пад Менскам. Там затрымалі дзьвюх сясьцёр, брата і маці:

  • 30-гадовую Юлію Міхайлаву,
  • 27-гадовага Пятра,
  • 36-гадовую Лілію Субач, у якой двое непаўналетніх дзяцей.

З супрацоўнікамі міліцыі тады паехала і маці затрыманых Тацьцяна Міхайлава. У іхным доме правялі ператрус.

Фатаздымкі дзяўчат, якія ў бела-чырвонай вопратцы і з парасонамі такой жа расфарбоўкі шпацыравалі па праспэкце Пераможцаў у Менску, зьявіліся 6 красавіка.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG