Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Магілёўскую журналістку будуць судзіць за інтэрвію тэлеканалу «Белсат»


Аліна Скрабунова
Аліна Скрабунова

Магілёўскую журналістку Аліну Скрабунову будуць судзіць за інтэрвію, якое яна дала польскаму тэлеканалу «Белсат» пасьля вобшуку ў яе кватэры. Супрацоўнікі міліцыі палічылі інтэрвію прадукцыяй СМІ і склалі ў дачыненьні да Скрабуновай адміністрацыйны пратакол.

Пра гэта паведамляе БелаПАН, спасылаючыся на Беларускую асацыяцыю журналістаў.

Судзьдзя суду Кастрычніцкага раёну Магілёва Вольга Краўчанка прыняла да разгляду пратакол, складзены маёрам міліцыі Васілём Карніенкам у дачыненьні да Аліны Скрабуновай 22 сакавіка. Да гэтага судзьдзя накіравала на дапрацоўку аналягічны пратакол гэтага самага міліцыянта, складзены 10 сакавіка. Прычынай вяртаньня стала тое, што Карніенка не ўказаў найменьне прадукцыі СМІ, якую нібыта незаконна вырабіла Скрабунова. У новым пратаколе пазначаная назва сюжэта ў выпуску навін «Белсату» — «Перасьлед журналістаў у Магілёве».

У інтэрвію, якое доўжылася прыблізна хвіліну, Скрабунова расказала пра вобшук, які правялі міліцыянты ў яе кватэры 5 сакавіка. Тады ў журналісткі забралі ўсю тэхніку: сыстэмны блёк кампутара, два ноўтбукі, дзьве відэакамэры, тэлефоны, флэш-дыскі.

Судовае пасяджэньне прызначанае 31 сакавіка.

З 7 сакавіка Скрабунова знаходзіцца за межамі Беларусі. Нягледзячы на гэта, толькі ў сакавіку журналістка была аштрафаваная дзесяць разоў паводле абвінавачаньня ў незаконным вырабе прадукцыі СМІ (ч. 3 арт. 23.5 КоАП). Агульная сума штрафаў склала 7 540 рублёў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG