Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расейскія салдаты прыбылі на парад у М’янму. Кіраўнік путчыстаў назваў Расею «сапраўдным сябрам»


Партрэт кіраўніка путчыстаў у руках пратэстоўзцаў у М'янме.
Партрэт кіраўніка путчыстаў у руках пратэстоўзцаў у М'янме.

Галоўнакамандуючы Ўзброенымі сіламі Мʼянмы вітаў прысутнасьць вайскоўцаў Расеі на штогадовым парадзе. Крэмль раней выказваў занепакоенасьць ростам ахвяр ліку мірных жыхароў, якія загінулі ў ходзе пратэстаў.

«Расея — сапраўдны сябар Мʼянмы», — такую заяву галоўнакамандуючы Ўзброенымі сіламі гэтай азіяцкай краіны Мін Аун Хлайн зрабіў на штогадовым парадзе ў пятніцу, 26 сакавіка, як паведамляе DW, ён вітаў прысутнасьць вайскоўцаў Расеі на гэтым парадзе.

Галоўнакамандуючы ВС Мʼянмы паабяцаў прасоўваць дэмакратыю і абараняць суайчыньнікаў. Між тым у краіне не сьціхаюць пратэсты супраць вайскоўцаў, якія захапілі ўладу. Сам Мін Аун Хлайн і яшчэ 9 высокапастаўленых вайскоўцаў пасьля путчу знаходзяцца пад санкцыямі Эўразьвязу. Хлайн нясе адказнасьць за падрыў дэмакратыі і вяршэнства права, патлумачылі ў Брусэлі.

Крэмль у сярэдзіне сакавіка выказаў занепакоенасьць ростам ліку мірных жыхароў, якія загінулі ў ходзе пратэстаў. Масква ўважліва сочыць за сытуацыяй у Мʼянме, запэўніў прэс-сакратар прэзыдэнта Расеі Дзьмітрый Пяскоў.

Дзяржаўны пераварот у Мʼянме


Вайсковая хунта захапіла ўладу ў Мʼянме ў ноч на 1 лютага, абвясьціўшы надзвычайнае становішча тэрмінам на адзін год. Ўплывовыя прадстаўнікі ўзброеных сілаў незадоўга да путчу заявілі аб фальсыфікацыі вынікаў парлямэнцкіх выбараў у лістападзе 2020 года. Паводле афіцыйных вынікаў галасаваньня, Нацыянальная ліга за дэмакратыю атрымала пераканаўчую перамогу, набраўшы больш за 70 адсоткаў галасоў, але вайскоўцы абʼявілі вынікі выбараў несапраўднымі.

Лідэр Нацыянальнай лігі за дэмакратыю, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі міру Аун Сан Су Чжы і шэраг іншых палітыкаў былі арыштаваныя. З таго часу ў рэспубліцы не спыняюцца масавыя пратэсты супраць путчыстаў, дзеяньні сілавікоў ужо прывялі да гібелі дзясяткаў чалавек.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG