Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У інтэрнэце завяршаецца галасаваньне за намінантаў прэміі Global Belarusian Solidarity Award. Адзін зь іх Радыё Свабода


Global Belarusian Solidarity Award
Global Belarusian Solidarity Award

Прэмія будзе ўручацца ў 10 намінацыях. Сярод намінантаў і Радыё Свабода. Вынікі падвядуць 27 сакавіка.

Арганізатары прэміі плянуюць узнагародзіць асобы і арганізацыі, якія праявілі сябе найбольш у змаганьні за дэмакратыю.

«Кожны з нас не самотны ў сваім змаганьні зь несправядлівасьцю і сярэднявеччам у эўрапейскай краіне XXI стагодзьдзя.

Ствараючы гэту прэмію, мы ставілі сабе за мэту адрэфлексаваць мінулы, абсалютна выключны для нашага грамадзтва год. Гэта ўзнагарода магла б дастацца кожнаму, хто адкрыў у сабе ашаламляльную ўнутраную сілу для барацьбы з цемрай і хамствам.

Мы захапляемся кожным з іх, але з упэўненасьцю можна сказаць, што ўсё гэта было б немагчыма без людзей, якія не пабаяліся першымі кінуць выклік беззаконьню і паказаць, што кожны з нас не самотны ў сваім змаганьні з несправядлівасьцю і сярэднявеччам у эўрапейскай краіне XXI стагодзьдзя.

Бесчалавечная машына хлусьні, створаная рукамі Лукашэнка, спрабавала закаваць усё жывое ў вечныя ільды, але кожнае ваша «не» дадае ў іх расколіны і набліжае дзень, калі свабодны дух беларускай рэвалюцыі скіне з сябе лёд рэпрэсіяў, — гаворыцца ў прадмове галасаваньня.

Усяго прадстаўленыя 10 намінацый. Сярод іх — узнагароды замежных палітычным дзеячам, СМІ, блогам, валянтэрам, палітычным аналітыкам, пратэстоўцам, рэлігійным герархам.

У намінацыі «Бязь межаў» на перамогу прэтэндуе і беларуская служба Радыё Свабода, таксама намінаваныя тэлеканал «Белсат», Outriders Unblocked, «Медиазона», «Дождь», «Настоящее Время» і Deutsche Welle.

Галасаваньне пачалося 6 лютага 2021 году. Уручэньне ўзнагарод чакаецца 27 сакавіка 2021 году.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG