Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Апублікавалі ўсясьветны рэйтынг шчасьця. Месца Беларусі ў ім не зьмянілася


Беларусы на сьвяткаваньні, ілюстрацыйнае фота
Беларусы на сьвяткаваньні, ілюстрацыйнае фота

Усе заходнія суседзі беларусаў значна больш задаволеныя жыцьцём.

У штогадовым рэйтынгу World Happiness Report 2021 Беларусь заняла 75-е месца. Такое самае месца было і летась, тады беларусы падняліся ў сьпісе ўпершыню за 6 гадоў, а да таго пастаянна падалі, зрабіўшы «піке» з 59-а месца на 81-е, піша Tut.by.

Самай шчасьлівай краінай плянэты чацьвёрты год запар стала Фінляндыя. У першай пяцёрцы таксама Данія, Швайцарыя, Ісьляндыя і Нідэрлянды — адно эўрапейскія краіны. Бліжэйшая неэўрапейская — Новая Зэляндыя, якая заняла 9-ы радок.

Заходнія суседзі Беларусі значна вышэй у рэйтынгу: Польшча на 34-м месцы, Літва на 38-м, Латвія на 51-м. На А вось Расея і Ўкраіна ніжэй (76-е і 110-е месцы адпаведна).

Самай няшчаснай краінай сьвету стаў Аўганістан (149-е месца), побач зь ім Лесота, Батсвана, Руанда і Зымбабвэ.

Агульны індэкс шчасьця ў сьвеце зваліўся з 48 працэнтных пунктаў да 40. У траціны краін значна ўзрос узровень нэгатыўных эмоцый, што спэцыялісты зьвязваюць з наступствамі пандэміі.

Рэйтынг краін сьвету па ўзроўні шчасьця — міжнародны дасьледчы праект. Пры складаньні рэйтынгу ўлічваюцца ўзровень ВУП на душу насельніцтва, чаканая працягласьць жыцьця, наяўнасьць грамадзянскіх свабод, пачуцьцё бясьпекі і ўпэўненасьці ў заўтрашнім дні, стабільнасьць сем’яў, гарантыі занятасьці, узровень карупцыі, а таксама ўскосныя паказчыкі стану грамадзтва накшталт узроўню даверу, велікадушнасьці і шчодрасьці.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG