Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Жаночы твар беларускага палітвязьня: «падарунак» ад уладаў на 8 сакавіка


Журналісткі "Белсату" Дарья Чульцова і Кацярына Андрэева падчас абвяшчэньня прысуду па іх справе
Журналісткі "Белсату" Дарья Чульцова і Кацярына Андрэева падчас абвяшчэньня прысуду па іх справе

Напярэдадні Дня салідарнасьці і змаганьня за правы жанчын праваабарончы цэнтар «Вясна» апублікаваў справаздачу пра жанчын, якія ў Беларусі зазналі палітычны перасьлед.

  • «Вясна» інфармуе пра прынамсі 141 палітычна матываваную крымінальную справу, заведзеную ў Беларусі супраць жанчын ад пачатку леташняй выбарчай кампаніі.
  • Як мінімум 49 жанчын знаходзяцца ў месцах зьняволеньня ці пад хатнім арыштам. 10 зь іх ужо асуджаныя на рэальныя тэрміны пазбаўленьня волі, астатнія чакаюць судоў.
  • 38 жанчын прызнаныя палітычнымі зьняволенымі (усяго правабарончыя арганізацыі прызналі палітвязьнямі на дадзены момант 270 чалавекі, жанчыны складаюць зь іх 14%).
  • Яшчэ мінімум 17 жанчын асуджаныя да «хатняй хіміі» альбо на штрафы і зараз знаходзяцца на волі. Прынамсі 75 жанчын зараз знаходзяцца на волі ў статусе падазраваных па крымінальных справах, частка з іх зьехала за мяжу.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG