Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Сустрэлася зь лідэрамі амаль 20 дзяржаваў». Штаб Ціханоўскай паведаміў пра вынікі міжнароднай працы за паўгода


Візыт Сьвятланы Ціханоўскай у Лісабон
Візыт Сьвятланы Ціханоўскай у Лісабон

Сярод высноваў: Беларусь застаецца ў цэнтры ўвагі, Лукашэнку ня лічаць легітымным, супраць памагатых рэжыму ўводзяць санкцыі, а пацярпелым дапамагаюць розныя дзяржавы.

У штабе адзначылі, што разам з партнэрамі, дыяспарай, праваабаронцамі і фондамі салідарнасьці ўдалося зрабіць Сьвятлане Ціханоўскай і яе камандзе.

  • 6 месяцаў Беларусь не сыходзіць з палос сусьветных СМІ, у больш чым 50 краінах адбыліся акцыі салідарнасьці зь Беларусьсю. Кампаніі і фонды з Даніі, ЗША і Нідэрляндаў прапануюць пляны інвэстыцыяў у Беларусь пасьля пераменаў;
  • Лукашэнка стаў ізгоем. Больш за 30 дзяржаваў афіцыйна не прызнаюць яго прэзыдэнтам. Ён не сустрэўся ні зь якім дзяржаўным лідэрам за паўгода апрача прэзыдэнта Расеі Пуціна. Ціханоўская ж сустрэлася зь лідэрамі амаль 20 дзяржаваў;
  • ААН разглядае стварэньне мэханізму для расьсьледаваньня злачынстваў Лукашэнкі. Данія, Вялікая Брытанія і Нямеччына запускаюць мэханізм для дакумэнтацыі парушэньняў правоў чалавека ў Беларусі. Польшча, Літва і Чэхія распачалi справы ў рамках унівэрсальнай юрысдыкцыі;
  • Эўракамісія спыніла амаль усе праграмы падтрымкі, якія ішлі для рэжыму. Лукашэнку пазбавілі мільярдаў даляраў;
  • Лукашэнка — адзіны «кіраўнік дзяржавы» ў сьвеце, на якога накладзеныя пэрсанальныя санкцыі Эўразьвязу. Як мінімум, 240 яго памагатых трапілі пад фінансавыя абмежаваньні краінаў Эўразьвязу, Швайцарыі і іншых дзяржаў. Пад санкцыі трапіла таксама Кіраваньне справамі Лукашэнкі і кампаніі, зь ім зьвязаныя;
  • Запушчаны Маскоўcкі мэханізм АБСЭ. На плятформе Парлямэнцкай Асамблеі АБСЭ адбыліся перамовы Ціханоўскай з удзелам прадстаўнікоў рэжыму;
  • Эўразьвяз падрыхтаваў Усеабдымны плян для Беларусі. Ён уключае ў сябе бязьвізавы рэжым і макрадапамогу Беларусі пасьля сыходу Лукашэнкі і дэмакратычных пераменаў;
  • Прыняты Акт аб дэмакратыі ў Беларусі. Акт пашырае амэрыканскую дапамогу грамадзянскай супольнасьці, беларускім СМІ ды ўзмацняе санкцыі супраць рэжыму. Асобную праграму падтрымкі запусьціла Нямеччына: падтрымка беларускіх мэдыяў, прафсаюзаў, грамадзкіх ініцыятываў, спартоўцаў і студэнтаў;
  • Лукашэнку пазбавілі чэмпіянату сьвету ў хакеі і шэрагу іншых спартовых спаборніцтваў, якія сталі б чарговай нагодай для рэпрэсій супраць беларусаў;
  • Некалькі тысяч чалавек атрымалі гуманітарныя візы;
  • Сотні студэнтаў атрымалі стыпэндыі на працяг навучаньня;
  • Сотні прайшлі праз праграмы рэабілітацыі, 30 цяжкапараненых трапілі ў Чэхію;
  • 50 спартоўцаў змогуць атрымаць дапамогу ад Нямеччыны;
  • Эўразьвяз ужо аказвае падтрымку беларускаму бізнэсу праз Эўрапейскі банк рэканструкцыі і разьвіцьця.

З 7 па 10 сакавіка экс-кандыдат у прэзыдэнты Беларусі Сьвятлана Ціханоўская наведае Швайцарыю, дзе сустрэнецца з прадстаўнікамі ААН і парлямэнту гэтай краіны. Перад гэтым яна наведала Фінляндыю і Партугалію.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG