Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Генпракуратура Беларусі накіравала ў Літву просьбу аб экстрадыцыі Ціханоўскай, Літва не зьбіраецца яе выдаваць


Сьвятлана Ціханоўская.
Сьвятлана Ціханоўская.

Раней Сьледчы камітэт Беларусі заявіў, што завяршыў расьсьледаванне крымінальнай справы ў дачыненьні да чатырох давераных асобаў экс-кандыдаткі ў прэзыдэнты Святланы Ціханоўскай і ініцыяваў яе экстрадыцыю.

Пра тое, што Генэральная пракуратура Беларусі накіравала ў Літву просьбу аб экстрадыцыі Ціханоўскай, расейскаму агенцтву ТАСС паведамілі ў самім ведамстве.

Гэта зроблена «для прыцягненьня да крымінальнай адказнасьці за злачынствы супраць парадку кіраваньня, грамадзкай бясьпекі і дзяржавы», – праінфармавалі «Інтэрфакс» у Генпракуратуры.

Працэдуру экстрадыцыю Сьвятланы Ціханоўскай раней ініцыяваў Сьледчы камітэт.

«Ціханоўская цяпер абвешчаная ў вышук. Адпаведныя дакумэнты на яе экстрадыцыю перададзеныя ў Генэральную пракуратуру», — гаворыцца ў паведамленьні на сайце СК.

Размова пра давераных асобаў Ціханоўскай, палітвязьняў Юрыя Ўласава, Тацяну Канеўскую, Дзьмітрыя Івашкова і Аляксандра Шабаліна.

Паводле СК, абвінавачаныя з удзелам Ціханоўскай «абмяркоўвалі плян арганізацыі масавых беспарадкаў у Гомлі, а таксама захопу будынкаў адміністрацыі і выканкамаў, прызначэньні замест кіраўнікоў і старшынь сваіх асобаў. Падтрымаўшы плян, Ціханоўская нібыта пагадзілася выдаць грошы на закупку электрашокераў, газавых балёнчыкаў, рацый, мэгафонаў, мікрафонаў, iншых прадметаў і прылад».

Сьвятлана Ціханоўская тым часам знаходзіцца ў міжнародным турнэ, сустракаецца з кіраўнікамі Фінляндыі, Партугаліі і Швайцарыі.

Пазыцыя Літвы

Літва ня выдасьць Ціханоўскую Лукашэнку, пра гэта заявіў у інтэрвію DW намесьнік міністра замежных справаў Літвы Мантас Адаменас.

«Я думаю, у кіраўніцтве Беларусі добра разумеюць: любы запыт аб выдачы Святланы Ціханоўскай будзе дзеяньнем чыста рытуальным. Літва не выдае людзей, якія зазнаюць палітычны перасьлед. У Менску выдатна ведаюць, які адказ мы ім дамо» — сказаў намесьнік кіраўніка літоўскага МЗС.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG