Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Страйкамаўку зь «Беларуськалію» асудзілі на 15 сутак за шпацыр пад Салігорскам


Акцыя пратэсту ў Салігорску, 17 жніўня 2020
Акцыя пратэсту ў Салігорску, 17 жніўня 2020

Затрыманая 26 лютага Ганна Асіпенка атрымала 15 сутак арышту за шпацыр пад Салігорскам.

Ганну Асіпенку затрымалі 28 лютага разам з шасьцю іншымі салігорскімі страйкамаўцамі — трыма мужчынамі і чатырма жанчынамі.

Пазьней трох жанчын адпусьцілі, мужчыны і Ганна Асіпенка засталіся затрыманымі. Паводле вызваленых, міліцыя іх жорстка біла, у тым ліку і па галаве. У салёне аўтобуса распылілі пярцовы газ. Асабліва бязьлітасна білі мужчын.

Страйкам паведаміў, што пасьля затрыманьняў дома ў схопленых прайшлі ператрусы бяз ордэраў і пастановаў пракурора.

Пра прысуд паведаміў тэлеграм-канал «Вясны».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG