Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Былы прэзыдэнт Францыі Сарказі атрымаў тры гады за карупцыю


Былы прэзыдэнт Францыі Нікаля Сарказі
Былы прэзыдэнт Францыі Нікаля Сарказі

Былы прэзыдэнт Францыі Нікаля Сарказі і два яго былыя паплечнікі асуджаныя на тры гады пазбаўленьня волі — па два гады зь іх умоўна — за карупцыю.

Як паведамляе BBC, 66-гадовы Сарказі быў прызнаны вінаватым у спробе падкупіць пракурора пры Касацыйным судзе Жыльбэра Азібэра, прапаноўваючы прэстыжную працу ў Манака ўзамен за інфармацыю пра расьсьледаваньне крымінальнай справы ў дачыненьні да сваёй палітычнай партыі.

Былы адвакат Сарказі Цьеры Эрзог і Азібэр атрымалі такі самы прысуд.

Сарказі можа адбываць тэрмін дома. У пастанове судзьдзя заявіў, што Сарказі можа адбываць хатні арышт з электроннай біркай. Чакаецца, што экс-прэзыдэнт падасьць апэляцыю.

Пракуроры дамагаліся для Сарказі чатырохгадовага зьняволеньня.

Справа засяроджвалася на размовах паміж Азібэрам і Эрзогам, якія сьледчыя запісвалі, правяраючы цьверджаньні, што Сарказі прымаў незаконныя плацяжы ад спадчыньніцы фірмы L’Oreal Ліліян Бэтанкур на сваю прэзыдэнцкую кампанію 2007 году.

Сарказі мае таксама паўстаць перад судом ад 17 сакавіка да 15 красавіка ў іншай справе, якая тычыцца так званай афэры Bygmalion. Сарказі абвінавачваецца ў махлярстве з выдаткамі на прэзыдэнцкую кампанію 2012 году. Ён займаў пасаду прэзыдэнта з 2007 году, але яго спроба дамагчыся пераабраньня ў 2012 годзе ня мела посьпеху.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG