Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Белмэдпрэпараты» запускаюць вытворчасьць расейскай вакцыны ад каранавірусу «Спутник V»


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Расейскі фонд прамых інвэстыцый, АТ «Генериум» і найбуйнейшае фармацэўтычнае прадпрыемства Беларусі РУП «Белмэдпрэпараты» запускаюць вытворчасьць расейскай вакцыны супраць каранавірусу «Спутник V».

У гэтыя дні на пляцоўках прадпрыемства «Белмэдпрэпараты» па перададзенай расейскай кампаніяй «Генериум» тэхналёгіі разьліваюць першыя валідацыйныя сэрыі вакцыны «Гам-КОВИД-Вак» («Спутник V») для прафіляктыкі каранавіруснай інфэкцыі COVID-19, паведамляе Міністэрства аховы здароўя Беларусі.

Пасьля вывучэньня стабільнасьці першых сэрый вакцыны «Спутник V» будуць напрацоўваць прамысловыя сэрыі прэпарату. Тым часам вядзецца праца па тэставаньні тэхналёгіі поўнага цыклю выпуску вакцыны «Спутник V» у Беларусі, на прадпрыемстве «Белмэдпрэпараты».

Вакцыну «Спутник V» распрацавалі ў расейскім Нацыянальным дасьледчым цэнтры эпідэміялёгіі і мікрабіялёгіі імя Н.Ф.Гамалеі. Міністэрства аховы здароўя РФ зарэгістравала «Спутник V» яшчэ да пачатку трэцяй, самай важнай стадыі клінічных выпрабаваньняў прэпарату. Гэта супярэчыць міжнародным нормам. Цяпер у Расеі працягваецца трэцяя стадыя клінічных выпрабаваньняў «Спутника V». Паралельна і незалежна ад гэтага ў рэгіёнах краіны масава прышчапляюць грамадзян.

Эфэктыўнасьць расейскага прэпарату складае 91,4% праз 21 дзень пасьля ўвядзеньня вакцыны і 95% — на 42 дзень. Цікавасьць да прэпарату, паводле інфармацыі расейскага Фонду прамых інвэстыцыяў, выказалі больш за 50 краінаў.

Расея плянуе паставіць «Спутник V» ува Ўзбэкістан, Індыю, Бразылію, Мэксыку, Нэпал і Эгіпет. Большасьць краінаў Эўропы, ЗША і Канада не цікавяцца гэтай вакцынай. Пасьля перамоваў з Расеяй адмовілася закупляць «Спутник V» Турэччына — мае сумневы ў бясьпецы прэпарату.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG