Падставай для такога рашэньня стала пастанова Партызанскага раённага суду Менска, інфармуе агенцтва «Інтэрфакс-Захад».
У пералік, разьмешчаны на сайце Міністэрства інфармацыі Беларусі, тэлеграм-канал «NEXTA-Live» і яго лягатып уключылі яшчэ 20 кастрычніка. Рэдакцыя каналу тады пераназвала канал у кірылічным варыянце — «HEXTA Live».
Цяпер у сьпіс экстрэмісцкіх матэрыялаў унесьлі ўсю групу каналаў разам зь «HEXTA» і «LUXTA» на падставе рашэньня суду Партызанскага раёну Менску ад 23 лістапада 2020 году.
У лістападзе 2020 году Генпракуратура Беларусі зьвярталася ў Міністэрства юстыцыі Польшчы з просьбай аб выдачы заснавальнікаў і журналістаў тэлеграм-каналаў Сьцяпана Пуцілы і Рамана Пратасевіча. Улады Беларусі ўнесьлі іх у сьпіс арганізацый і фізычных асобаў, якія маюць дачыненьне да тэрарыстычнай дзейнасьці, і завялі супраць іх крымінальныя справы аб масавых беспарадках.
Пуціла і Пратасевіч знаходзяцца ў міждзяржаўным вышуку. Польшча пакуль не адказала на запыт Генпракуратуры Беларусі.