Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Яны яго забіваюць, не даюць яму лекаў». Бацька асуджанага падлетка з эпілепсіяй — пра 5 гадоў калёніі для сына


Мікіта Залатароў у судзе.
Мікіта Залатароў у судзе.

22 лютага 16-гадовага Мікіту Залатарова пакаралі 5 гадамі калёніі за «масавыя беспарадкі». У жніўні адзін з пратэстоўцаў даў яму пляшку з «кактэйлем Молатава». Але Мікіта ўцёк зь месца пратэстаў і выкінуў тую пляшку. Бацька Мікіты Залатарова, Міхаіл Лапуноў, расказаў «Настоящему Времени», ці чакаў ён такога прысуду і што яго ўразіла падчас сьледзтва.

У мяне склалася такое ўражаньне, што судзьдзя — такі прыстойны чалавек, ён так уважліва ва ўсё ўслухоўваўся, узіраўся, усё так было сур’ёзна. І ў мяне ў глыбіні душы зьявілася надзея, што, ну абвінавачваньне — гэта зразумела, у пракурора свая задача, а судзьдзя — граматны чалавек, ён павінен усё рассудзіць, паставіць на свае месцы.

Нейкі сьведка сказаў: «Я бачыў, што Мікіта даставаў бутэльку з барсеткі». Там была такая маленькая торбачка — цераз плячо носіць моладзь, можа, 20 на 15 сантымэтраў. Я спэцыяльна пайшоў купіў гэтую бутэльку, якую апісалі. Яна ніяк туды ня лезе.

Я думаю, што нават у Савецкім Саюзе за гэта нікога б не судзілі. Яны б нават ня трапілі за краты.

Гэта была не гістэрыка [у сына пасьля абвяшчэньня прысуду], гэта была рэакцыя нармальнага чалавека на абставіны. Ён не разумее, за што сядзіць.

Я спытаўся: «Нейкія лекі даюць?» — «Не, не даюць». «Калі давалі апошнім разам?» Ён кажа: «Пазаўчора». А ў яго дыягназ «эпілепсія», яму даюць [лекі] раз на двое сутак. Ён павінен атрымліваць раніцай і вечарам гэтыя прэпараты. Калі іх не даюць, ідзе абвастрэньне, у яго адміраюць клеткі мозгу. Яны яго забіваюць, не даюць яму лекаў.

(Бацька расказаў, што перад апазнаньнем цалкам пераапрануў Мікіту).

Заходзяць два гэтыя «касманаўты». Ужо ня ў касках, вядома, і апазнаюць Мікіту, што ён кідаў «кактэйль Молатава». У іх пытаюцца: «А паводле якіх прыкметаў вы яго апазналі?» — «Ён быў у гэтай вопратцы, у гэтых красоўках, па форме твару». І вось тады ў мяне такі жах, у мяне вочы адкрыліся, мы з адвакатам пераглянуліся, і ўсё стала ясна.

Потым зьяўляецца чалавек, які кажа: «Я кідаў». А ў іх пытаюцца: «Як так?» — «Вы ведаеце, мы так падумалі і зразумелі, што мы памыліліся».

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG