Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусі і Расеі засталося дапрацаваць 6-7 інтэграцыйных «дарожных мапаў» з 33-х, — Лукашэнка


Уладзімір Пуцін і Аляксандар Лукашэнка, Сочы, 22 лютага 2021
Уладзімір Пуцін і Аляксандар Лукашэнка, Сочы, 22 лютага 2021

Урадам Беларусі і Расеі засталося дапрацаваць 6-7 інтэграцыйных «дарожных мапаў» з 33-х, прадугледжаных дамоўленасьцямі

ТАСС цытуе гэтыя словы Аляксандра Лукашэнкі, сказаныя падчас сустрэчы ў Сочы з прэзыдэнтам РФ Уладзімірам Пуціным.

«Мы, па-мойму, 33 напрамкі пазначылі — гэтыя „дарожныя мапы“, якія выпрацавалі. Мы дамовіліся аб тым, што мы іх мадэрнізуем, абновім. Урады вельмі шмат зрабілі, яны абнавілі фармат. Сёньня амбасадар (Беларусі ў РФ ) Сямашка дакладваў, што там, можа, засталося з 33-х шэсьць-сем „дарожных мапаў“, над якімі ўрады працуюць. Усе астатнія гатовыя да падпісаньня», — адзначыў Лукашэнка.

Пазалетась заяўлялася, што існуюць 30 «мапаў», якія тычацца эканамічнай інтэграцыі, і яшчэ адна, 31-я, у якой пазначаныя падыходы да больш шчыльнай, у тым ліку і палітычнай інтэграцыі. Паведамлялася, што 31-я «мапа» прадугледжвае стварэньне саюзнага парлямэнту і пераход на адзіную валюту.

У чэрвені летась амбасадар Сямашка казаў , што з 30 «мапаў» узгодненыя 28 з паловай.

Цяпер, паводле Лукашэнкі, іх не 31, а 33. Ён не патлумачыў, за кошт чаго вырасла колькасьць «мапаў» і якія зь іх яшчэ ня ўзгодненыя.

Тэлеграм-канал «Пул Первого» паведаміў, што асноўная частка перамоваў працягвалася каля гадзіны, потым Лукашэнка і Пуцін пайшлі пакатацца на лыжах, далей адбудзецца абед, у якім возьме ўдзел былы прэзыдэнт і прэм’ер РФ, намесьнік дзяржсакратара Рады бясьпекі РФ Дзьмітры Мядзьведзеў.

Неўзабаве прэсавы сакратар Пуціна Дзьмітры Пяскоў зьняпраўдзіў інфармацыю пра тое, што Мядзьведзеў возьме ўдзел у абедзе Лукашэнкі і Пуціна.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG