Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Больш за 70 тысяч прагаласавалі за кандыдатаў на альтэрнатыўны «Сход». Сёньня апошні дзень, каб прыняць удзел

абноўлена

Плятформа Сход.
Плятформа Сход.

Сёньня заканчваецца галасаваньне за народных прадстаўнікоў на лічбавай плятформе «Сход». На цяперашні момант прагаласавалі ўжо больш за 70 тысяч чалавек.

Онлайн-ініцыятыва «Сход: плятформа народных прадстаўнікоў» паўстала ў адказ на намер уладаў склікаць 11–12 лютага Ўсебеларускі народны сход. Яе сутнасьць — даць магчымасьць грамадзянам Беларусі выбраць прадстаўнікоў дзеля абароны сваіх інтарэсаў, якія на мясцовым узроўні будуць весьці дыялёг з уладамі.

Агулам на 328 акругаў заяўкі падалі больш за 400 чалавек, сярод іх такія вядомыя асобы, як дыплямат Ігар Ляшчэня, сустаршыня БХД Віталь Рымашэўскі, палітоляг Уладзімер Мацкевіч, аналітык Андрэй Ягораў, сустаршыня «Гавары праўду» Андрэй Дзьмітрыеў, адзін з кіраўнікоў БХД Дзяніс Садоўскі, былы старшы віцэ-прэзыдэнт кампаніі EPAM Systems Максім Баграцоў, бізнэсовец Валеры Астрынскі, грамадзкія актывісты Ўладзімер Шанцаў, Ільля Дабратвор, Хрыстафор Жаляпаў, Андрэй Комлік-Ямацін ды

Галасаваньне завяршаецца 13 лютага.

Ініцыятары падкрэсьліваюць, што ні да якай палітычнай сілы не належаць і не зьбіраюцца замяняць сабой органы ўлады, а толькі шукаюць людзей, здольных размаўляць і дамаўляцца з чыноўнікамі рознага ўзроўню.

Галасаваньне на сайце shodbelarus.org з дапамогай Telegram / Viber

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG