Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня: дзень народзінаў Францішкі Ўршулі Радзівіл


Партрэт Уршулі Радзівіл на выставе "Славутыя асобы Беларусі". Аўтары Лілея і Валянцін Варэцы.
Партрэт Уршулі Радзівіл на выставе "Славутыя асобы Беларусі". Аўтары Лілея і Валянцін Варэцы.

Падзеі 13 лютага ў беларускай і сусьветнай гісторыі.

Дата дня

13 лютага 1705 году нарадзілася Францішка Ўршуля Радзівіл, пісьменьніца і драматург з роду Вішнявецкіх. У 1725 годзе Францішка Ўршуля выйшла замуж за Міхала Казіміра Радзівіла (Рыбаньку) і пераехала ў Нясьвіж. Там яна спрычынілася да пашырэньня асьветы, значна папоўніла замкавую бібліятэку, а таксама спрыяла аднаўленьню дзейнасьці Нясьвіскай друкарні.

Таксама ў гэты дзень

1988 — у Стэпанакерце прайшоў першы мітынг, на якім абвясьцілі патрабаваньне аб далучэньні Нагорнага Карабаху да Армэніі.

1990 — падпісалі пагадненьне пра аб’яднаньне дзьвюх частак Нямеччыны — заходняй і ўсходняй.

У гэты дзень нарадзіліся

1806 — Юльян Корсак, беларускі паэт і перакладчык.

1902 — Сымон Хурсік, беларускі пісьменьнік.

1973 — Андрэй Хадановіч, беларускі паэт і перакладчык.


У памяці

1974 — памерла Паўліна Мядзёлка, беларуская акторка, дзяячка культуры.

1984 — памёр Язэп Найдзюк, дзеяч заходнебеларускага нацыянальнага руху, выдавец, гісторык.

2009 — памёр Валянцін Тарас, беларускі паэт, крытык і перакладчык.

Валянцін Тарас.
Валянцін Тарас.

У лютым 1943-га, у трынаццаць гадоў, ён пайшоў у партызанскі лес і, як жартаваў, магчыма, адтуль і ня выйшаў.

І тады, калі працаваў у часопісе «Нёман», адкуль мусіў у 1968 годзе звольніцца «па ўласным жаданьні», а насамрэч па жаданьні КГБ, які ў той час займаўся справаю Валянцінавай прыяцелькі пісьменьніцы Лідзіі Вакулоўскай, на кватэры якой зьбіраліся дысыдэнты-інтэлектуалы. І тады, калі Тараса доўгімі гадамі не друкавалі. І тады, калі ў брэжнеўскі застой ён пераклаў разам з Карласам Шэрманам раман Габрыеля Гарсія Маркеса «Восень патрыярха». І ўжо ў новыя часы, калі спадар Валянцін пра ца ваў у Беларускім Хэльсынскім камітэце і ў кіраўніцтве Беларускага Фонду Сораса, калі стаў а дным з ствара льнікаў Хартыі-1997.

У Тараса засталася багатая літаратурная спадчына. Для мяне галоўная ягоная кніга — мэмуары «На высьпе ўспамінаў» — сумленныя і дасьціпныя, без уздыманьня самога сябе на катурны, сагрэтыя гумарам і падсьвечаныя філязафічнасьцю. Менавіта Тарасу Васіль Быкаў даверыў перакласьці на расейскую мову сваю «Доўгую дарогу дадому».

Уладзімер Арлоў, Імёны Свабоды, 4-е выданьне, с. 590-591.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG