Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо больш за 20 тысяч чалавек прагаласавалі за кандыдатаў на альтэрнатыўны «Сход»


Мапа ўчасткаў на плятформе «Сход»
Мапа ўчасткаў на плятформе «Сход»

На мінулым тыдні пачалося галасаваньне за народных прадстаўнікоў на лічбавай плятформе «Сход». На момант публікацыі прагаласавалі ўжо больш за 20 тысяч чалавек.

Онлайн-ініцыятыва «Сход: плятформа народных прадстаўнікоў» паўстала ў адказ на намер уладаў склікаць 11–12 лютага Ўсебеларускі народны сход. Яе сутнасьць — даць магчымасьць грамадзянам Беларусі выбраць прадстаўнікоў дзеля абароны сваіх інтарэсаў, якія на мясцовым узроўні будуць весьці дыялёг з уладамі.

Агулам на 328 акругаў заяўкі падалі больш за 400 чалавек, сярод іх такія вядомыя асобы, як дыплямат Ігар Ляшчэня, сустаршыня БХД Віталь Рымашэўскі, палітоляг Уладзімер Мацкевіч, аналітык Андрэй Ягораў, сустаршыня «Гавары праўду» Андрэй Дзьмітрыеў, адзін з кіраўнікоў БХД Дзяніс Садоўскі, былы старшы віцэ-прэзыдэнт кампаніі EPAM Systems Максім Баграцоў, бізнэсовец Валеры Астрынскі, грамадзкія актывісты Ўладзімер Шанцаў, Ільля Дабратвор, Хрыстафор Жаляпаў, Андрэй Комлік-Ямацін ды іншыя.

Цяпер на плятформе зарэгістравана агулам 195 кандыдатаў. Галасаваньне будзе працягвацца да 13 лютага.

Ініцыятары падкрэсьліваюць, што ні да якай палітычнай сілы не належаць і не зьбіраюцца замяняць сабой органы ўлады, а толькі шукаюць людзей, здольных размаўляць і дамаўляцца з чыноўнікамі рознага ўзроўню.

Як прагаласаваць

Усе этапы галасаваньня адбываюцца онлайн. Трэба ўсталяваць чат-бот плятформы ў Viber або Telegram, а потым прытрымлівацца інструкцый. Акаўнт павінен быць прывязаны да нумара беларускага апэратара. Пасьля адпраўкі каардынатаў у чат-бот бліжэйшыя віртуальныя ўчасткі з зарэгістраванымі кандыдатамі вызначацца аўтаматычна. Аддаць свой голас можна толькі за 1 кандыдата.

Галасаваньне ананімнае (ніхто ня можа ўбачыць ваш нумар тэлефона) і бясьпечнае (у сыстэме захоўваецца не тэлефонны нумар, а ўнікальны зашыфраваны ідэнтыфікатар), але празрыстае: кожны голас зьявіцца на пэрсанальнай «Карце падтрымкі» кандыдата ў выглядзе пункта на карце і часу, калі чалавек прагаласаваў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG