Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Віцябляніна асудзілі за гвалт над 9 міліцыянтамі ў цывільным


Пратэст у Віцебску, архіўнае фота
Пратэст у Віцебску, архіўнае фота

4 лютага суд Кастрычніцкага раёну Віцебску абвясьціў прысуд у крымінальнай справе Арцёма Ісакава, абвінавачанага паводле арт. 364 КК (гвалт або пагроза ўжываньня гвалту над супрацоўнікам унутраных спраў). Вырак — 3 гады пазбаўленьня волі.

Летась 25 кастрычніка на нядзельным мітынгу ў Віцебску Арцём Ісакаў распыліў газавы балёнчык у бок сілавікоў, якія былі ў цывільным, паведамляе«Вясна».

У справе дзевяць пацярпелых супрацоўнікаў міліцыі. Ісакава абвінавацілі ў гвалце супраць гэтых сілавікоў, якія не былі ніяк абазначаныя.

Першапачаткова маладога чалавека затрымалі ў межах адміністрацыйнага разбору, за парушэньне закону аб масавых мерапрыемствах яго аштрафавалі на 270 рублёў.

Аднак 28 кастрычніка была заведзеная крымінальная справа, і ад таго часу ён знаходзіўся ў СІЗА.

На суде дзяржаўная абвінаваўца Крысьціна Мацьвеева запрасіла для Арцёма Ісакава 6 гадоў пазбаўленьня волі.

Судзьдзя Сяргей Будрэвіч пакараў падсуднага на 3 гады пазбаўленьня волі ў калёніі агульнага рэжыму.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG