Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Tut.by: Экспэртыза паказала, што голас на стужцы пра «лягеры для востракапытных» належыць Карпянкову


Мікалай Карпянкоў з падначаленымі
Мікалай Карпянкоў з падначаленымі

Фанаскапічнае дасьледаваньне аўдыёстужкі ня выявіла і ніякіх прыкметаў мантажу.

Раней ініцыятыва By_Pol апублікавала аўдыёзапіс, дзе чалавек з голасам, падобным да голасу намесьніка кіраўніка МУС Мікалая Карпянкова, расказвае, ад чаго загінуў Аляксандар Тарайкоўскі, а таксама што рабіць з пратэстамі і пратэстоўцамі, піша Tut.by.

У МУС вуснамі прадстаўніцы Вольгі Чамаданавай адмовіліся камэнтаваць аўдыёзапіс, назваўшы яго несапраўдным. Міністар замежных спраў Уладзімер Макей паведаміў, што ня верыць «выдумкам і фэйкавым навінам, якія паходзяць з вуснаў апанэнтаў улады». А сам Карпянкоў ня даў ніякіх камэнтароў.

Рэдакцыя Tut.by замовіла фанаскапічнае дасьледаваньне аўдыёзапісу. Цяпер прыйшлі ягоныя вынікі.

Незалежную экспэртызу замовілі ў расейскім бюро ТАА «ГлавЭксперт», яго праводзіла спэцыяліст Эла Баргаякава, якая раней устанавіла прыналежнасьць галасоў людзей, якія абмяркоўвалі выкраданьне з «плошчы Пераменаў» Рамана Бандарэнкі і далейшы стан яго здароўя, Дзьмітрыю Баскаву і Дзьмітрыю Шакуту.

Дзеля параўнаньня ўзялі інтэрвію Мікалая Карпянкова тэлеканалу «Беларусь-1», апублікаванае 18 кастрычніка 2020 году. У матэрыялах экспэртызы яно фігуруе як «запіс № 1».

Перад экспэртам паставілі пытаньні, ці ўносіліся нейкія зьмены ў запіс № 2 і ці ёсьць у ім прыкметы мантажу, а таксама — ці належыць голас на запісе № 1 і запісе № 2 адной і той жа асобе.

Арыгінал заключэньня на 46 старонках прыйшоў у рэдакцыю Tut.by. На падставе вывучаных матэрыялаў экспэрт прыйшла да высновы, што голас на аўдыёзапісе, апублікаваным By_Pol, належыць менавіта Карпянкову.

Экспэрт заявіла, што ўказаны набор ідэнтыфікацыйных прыкметаў аўдытыўнай, лінгвістычнай і інструмэнтальнай групаў дазваляе зрабіць выснову аб тым, што на досьледных фанаграмах зафіксаваныя голас і маўленьне адной і той жа асобы.

Ніякіх прыкмет мантажу ў аўдыёзапісе By_Pol няма. Плёнка сапраўдная.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG