Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэзыдэнт расейскай свабоды. Што значыў Ельцын для Расеі і Беларусі?


Барыс Ельцын
Барыс Ельцын

Што значыў Барыс Ельцын для Расеі, кім ён увойдзе ў расейскую гісторыю, рэфарматарам ці няўдачнікам? Што значыў першы прэзыдэнт Расеі для Беларусі, які балянс плюсаў і мінусаў гэтай гістарычнай постаці? Чаму Ельцына шануюць Лукашэнка і Пуцін?

Над гэтымі пытаньнямі ў «Праскім акцэнце» разважаюць палітычны аналітык Сяргей Навумчык і філёзаф Максім Гаруноў.

Гаруноў

  • Для Расеі Ельцын — першы і пакуль апошні кіраўнік дзяржавы, які быў абраны дэмакратычна
  • Ён паводзіў сябе як палітык, ён імкнуўся падабацца выбарнікам
  • Гэта ня вельмі стасуецца з гістарычным шляхам
  • Калі Пуцін пачне казаць, што Ельцын быў кепскім прэзыдэнтам, тады пытаньне — а хто зрабіў Пуціна пераемнікам?
  • На гэтым заснаваная легітымнасьць Пуціна
Максім Гаруноў
Максім Гаруноў
  • Пуцін таксама ня можа сказаць, што ён сваім цяперашнім становішчам абавязаны «найвялікшай геапалітычнай катастрофе ХХ стагодзьдзя»
  • Якім будзе заўтра расейскае грамадзтва, такім Ельцын у гэтае заўтра і ўвойдзе
  • У Екацерынбургу ў музэі Ельцына ўся экспазыцыя збудаваная на ідэі, што ён прынёс расейцам свабоду, ён адкрыў для іх сьвет
  • Чым больш чорнаю будзе будучыня Расеі, тым горш будзе трактавацца Ельцын
  • У музэй Ельцына раз на паўгода прыходзяць мясцовыя казакі і патрабуюць нешта ў музэі памяняць

Навумчык

  • Ельцын увойдзе ў гісторыю як кіраўнік Расеі, які прызнаў незалежнасьць Беларусі
  • Ён ня быў альтруістам ні ў адносінах да Беларусі, ні адносна правоў чалавека
  • Падпісаньне Белавескіх пагадненьняў было вынікам змаганьня Ельцына за ўладу з Гарбачовым
  • Прызначэньне пераемнікам Пуціна пахавала дэмакратычныя пэрспэктывы Расеі
  • Першыя гады кіраваньня Ельцын сапраўды быў дэмакратам
Сяргей Навумчык
Сяргей Навумчык
  • Лукашэнка — няўдзячны чалавек, яго павага да Ельцына тлумачыцца ня ўдзячнасьцю
  • Лукашэнка ад Ельцына атрымліваў усё, што хацеў
  • Расея адносна Беларусі засталася імпэрыяй
  • Шушкевіч напісаў: Барыс Ельцын — сапраўдны дэмакрат, сапраўдны расеец, з усімі яго моцнымі рысамі і недахопамі
  • Ці быў бы прэзыдэнт Навальны адносна Беларусі меншым імпэрыялістам, чым быў Ельцын? Я ў гэтым ня ўпэўнены
  • Ельцын за ўсе гады прэзыдэнцтва ня ціснуў на друк, нягледзячы на самую шалёную крытыку
  • Я не ўяўляю гэтага ні ад Пуціна, ні ад Лукашэнкі, ні ад Навальнага

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG