Лінкі ўнівэрсальнага доступу

135 дзён арышту і штрафы. Праваабаронцы назвалі суд у Віцебску ўнікальным


Віцебскі абласны суд. 3 лістапада 2017 году.
Віцебскі абласны суд. 3 лістапада 2017 году.

У міліцэйскім пастарунку прайшоў закрыты суд над групай людзей, які скончыўся апоўначы.

У Віцебску 30 студзеня прайшоў працэс, які мае ўвайсьці ў гісторыю беларускага судаводзтва, піша праваабарончы сайт «Віцебская вясна».

Судзьдзя Вераніка Барысава ў выязным паседжаньні ў будынку Першамайскага РАУС Віцебску да поўначы разглядала справу 13 віцяблян, абвінавачаных паводле арт. 23.34 КаАП. Дзевяці чалавекам прысудзіла па 15 дзён арышту, чатыром — вялікія штрафы.

Аб прысудах, вынесеных Веранікай Барысавай, паведамілі адвакаткі, якія выйшлі з будынку Першамайскага РАУС ужо 31 студзеня. Па словах адной зь іх, такіх працэсаў яна яшчэ ніколі не бачыла.

Паводле адвакатак, справы 13 чалавек аб’ядналі ў адзін працэс, які пачаўся ў актавай зале РАУС прыкладна а 15-й гадзіне (затрыманых прывезьлі ў РАУС значна раней, не даўшы пасьнедаць у ізалятары) і цягнуўся да поўначы. Некалькі разоў абвяшчалі перапынкі, бо людзям станавілася блага і яны прасілі выклікаць хуткую дапамогу. Па сьведчаньнях сваякоў і паплечнікаў затрыманых, якія больш за 12 гадзін чакалі выніку суду каля пастарунку, «хуткая» прыяжджала як мінімум 5 разоў.

Людзей, якія чакалі пад аддзяленьнем міліцыі, на суд не пусьцілі. Супрацоўнікі МУС патлумачылі, што «суд адкрыты, але праходзіць на тэрыторыі рэжымнага абʼекту, таму трапіць на яго ня ўдасца».

Пасьля таго, як стала вядома, што большасьць асуджаных застануцца пад вартай, іх сваякі спрабавалі перадаць ім перадачы з харчамі і адзеньнем, але міліцыянты браць адмовіліся. Спаслаліся на тое, што ўсіх затрыманых 30 студзеня кармілі. Між тым, жанчыны, якім прысудзілі штрафы і якія выйшлі з РАУС ужо пасьля поўначы, сьцьвярджалі, што ў пастарунку ніхто іх не карміў — адзінае, далі магчымасьць падсілкавацца тым, што было пры сабе.

Алена Жыхарская, Ніна Скрыпец, Святлана Скакун і Ганна Куліева атрымалі штрафы ад 30 да 50 базавых велічынь (адна базавая велічыня 29 рублёў). Яны правялі тры дні пад вартай і цяпер знаходзяцца на волі.

Адна з жанчын, вызваленая ўначы, расказала, што ўсіх прызналі вінаватымі ва ўдзеле ў несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве («размахвалі сьцягамі», «выкрыквалі лёзунгі»), хоць ніякіх відэадоказаў вінаватасьці міліцыянты ў суд не падалі. Пратаколы складаў маёр Вадзім Склімянок. «Суткі» ад Барысавай атрымалі нават тыя, хто прыцягваўся да адміністрацыйнай адказнасьці ўпершыню (ч.1 арт. 23.34).

Астатнія ўдзельнікі суботняга працэсу ў Першамайскім РАУС асуджаныя на 15 дзён арышту і былі этапаваныя з пастарунку ў віцебскі ізалятар часовага ўтрыманьня (ІЧУ), які месьціцца у будынку СІЗА-2. Гэта Караліна Цярэнцьева, Андрэй Кулакоў, Аляксей Санько, Алег Рубін, Юры Міхейцаў, Дзьмітры Карняенка, Ігар Ісакоўскі, Вячаслаў Казлоў і дзяўчына Валерыя.

Большасьць зь іх затрымалі 27 студзеня каля 22-х гадзін у мікрараёне Тарны ў Віцебску нібыта за акцыю, якую хацелі зладзіць. Сярод затрыманых апынуліся і выпадковыя мінакі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG