Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Затрымалі актывіста «Эўрапейскай Беларусі» Вінярскага, ён падазраваны ў справе аб закліках да масавых беспарадкаў


Максім Вінярскі
Максім Вінярскі

39-гадовы Максім Вінярскі стаў фігурантам крымінальнай справы, матэрыялы па якой зьбірае ГУБАЗіК.

Паведамленьне пра справу на дзеяча кампаніі «Эўрапейская Беларусь» Максіма Вінярскага зьмясьціў тэлеграм-канал прадстаўніцы МУС Вольгі Чамаданавай.

Паводле яе словаў, ГУБАЗіК і МУС нібыта ўстанавілі, што Вінярскі заклікаў беларусаў увосень выходзіць на маршы і чыніць супраціў сілавікам.

Чамаданава сказала, што з кватэры, у якой знаходзіўся Вінярскі, сілавікі забралі кампутарную тэхніку, налепкі, балёны з аэразольнай фарбай, тэлефоны і нацыянальную бел-чырвона-белую сымболіку.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG