Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пасьля суботніх акцый у Беларусі затрымалі мінімум 156 чалавек


Менск, затрыманьне пасьля «ланцугу салідарнасьці» з палітвязьнямі
Менск, затрыманьне пасьля «ланцугу салідарнасьці» з палітвязьнямі

Пераважная большасьць затрыманых у Менску, некаторыя імёны застаюцца невядомымі. Ёсьць і тыя, каго зь міліцыі забралі мэдыкі.

У суботу ў гарадах Беларусі праходзілі «ланцугі салідарнасьці». Пратэстоўцы, у прыватнасьці падтрымалі блогера Ігара Лосіка, які трымае галадоўку супраць палітычна матываванага крымінальнага перасьледу. Валянтэры ўстанавілі імёны 156 затрыманых, піша тэлеграм-канал «Списки задержанных».

Паводле сьпісу, 2 чалавек з пастарункаў забрала хуткая дапамога, яшчэ 4 адпусьцілі.

Паводле інфармацыі Праваабарончага цэнтру «Вясна», 10 чалавек затрымалі у рэгіёнах — Маладэчне, Берасьці і Горадні.

Працягваюцца і перашкоды з боку міліцыянтаў. Валянтэры кажуць, што ў РУУС Партызанскага раёну Менску адмовіліся ісьці на кантакт зь імі, а таксама сваякамі затрыманых. Не назвалі сьпісы тых, каго ўтрымліваюць, не прынялі перадачы, нават гігіенічныя рэчы для дзяўчын. Дзяжурны адключыў дамафон.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG