Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Расеі завялі крымінальную справу за заклікі выйсьці ў падтрымку Навальнага


Пікет у падтрымку Аляксея Навальнага ў Санкт-Пецярбургу.
Пікет у падтрымку Аляксея Навальнага ў Санкт-Пецярбургу.

Упраўленьне Сьледчага камітэту Татарстану завяло крымінальную справу за заклікі да масавых беспарадкаў у сувязі з акцыяй, якая рыхтуецца на 23 студзеня, у падтрымку Аляксея Навальнага, арыштаванага 18 студзеня.

Як паведамілі ў ведамстве, у сераду ў адной з сацсетак «неўстаноўленая асоба» зрабіла публікацыю, у якой зьмяшчаліся заклікі да зьдзяйсьненьня масавых беспарадкаў і былі дадзены «адпаведныя інструкцыі ў антыграмадзкіх паводзінах». Цяпер сьледчыя шукаюць аўтара публікацыі.

Прыхільнікі Навальнага ў Казані плянуюць правесьці 23 студзеня акцыю ў падтрымку палітыка ў цэнтры гораду. У сацсетках былі заведзеныя старонкі, якія інфармуюць пра падрыхтоўку мерапрыемства.

На гэты ж дзень намечаныя акцыі па ўсёй Расеі. Ніводная зь іх ня ўзгодненая з уладамі. У сувязі з гэтым паліцыя затрымлівае прыхільнікаў Навальнага, каб не дапусьціць скаардынаванай арганізацыі пратэстаў.

У Маскве затрымалі прэс-сакратарку Аляксея Навальнага Кіру Ярмыш, аднаго з аўтараў расьсьледаваньня аб «палацы Пуціна» Георгія Албурава, юрыстаў Фонду барацьбы з карупцыяй Любоў Собаль і Ўладлена Лася. Апошняму — у сувязі з тым, што ён зьяўляецца грамадзянінам Беларусі — уручылі прадпісаньне пакінуць Расею да 25 студзеня.

Таксама прыхільнікі Навальнага былі затрыманыя ў Ліпецку, Калінінградзе, Омску і Краснадары.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG