Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Літве, Польшчы і Чэхіі рыхтуюцца 23 новыя справы па ўнівэрсальнай юрысдыкцыі супраць Лукашэнкавых сілавікоў


Акцыя пратэсту ў Менску. Кастрычнік 2020
Акцыя пратэсту ў Менску. Кастрычнік 2020

Дарадца Сьвятланы Ціханоўскай Аляксандар Дабравольскі расказаў аб падачы новых справаў па ўнівэрсальнай юрысдыкцыі ў Літве, Польшчы і Чэхіі.

Аляксандар Дабравольскі паведаміў, што бліжэйшым часам у Літве яны пададуць тры справы, інфармуе прэс-служба Сьвятланы Ціханоўскай. Па адным пацярпелая — грамадзянка Літвы беларускага паходжаньня. Яшчэ дзьве справы — па заявах беларусаў, якія зазналі катаваньні.

«Усе, хто стаў ахвярай дзеяньняў гвалтоўнага характару, могуць падаваць дакумэнты ў літоўскую паліцыю — справы будуць расьсьледавацца. Зараз у Літве і іншых краінах шмат беларусаў, якім давялося пакінуць радзіму пасьля катаваньняў і перасьледу. Яны павінны ведаць, што ў іх ёсьць магчымасьць дамагчыся правасудзьдзя».

У Польшчы падрыхтавалі 10 справаў. Паралельна праходзяць расьсьледаваньні па катаваньнях у дачыненьні да грамадзян Польшчы, якія апынуліся ў Беларусі падчас пратэстаў. Сьведкамі праходзяць грамадзяне Беларусі, але яны могуць стаць і пацярпелымі.

У Чэхіі да падачы падрыхтавалі яшчэ 10 справаў. Пацярпелымі выступаюць беларусы, якія праходзілі ў Чэхіі рэабілітацыю пасьля катаваньняў сілавікамі на радзіме.

Над зборам і падрыхтоўкай спраў працуе ініцыятыва BYPol. Яе супрацоўнікі рыхтуюць дакумэнты, правяраюць паказаньні і праводзяць папярэднюю праверку па фактах. Раней у Літве завялі першую справу ўнівэрсальнай юрысдыкцыі за зьбіцьцё прадпрымальніка зь Менску Максіма Харошына.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG