Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Байдэн адмяніў указы Трампа пра выхад з кліматычнага пагадненьня і Сусьветнай гандлёвай арганізацыі


46-ы прэзыдэнт ЗША Джо Байдэн першы дзень у Белым доме
46-ы прэзыдэнт ЗША Джо Байдэн першы дзень у Белым доме

Новы прэзыдэнт ЗША Джо Байдэн у першы дзень свайго знаходжаньня на пасадзе падпісаў 17 указаў. Ён адмяніў некалькі рашэньняў свайго папярэдніка Дональда Трампа, які 20 студзеня пакінуў Белы дом.

  • Байдэн падпісаў указ пра далучэньне ЗША да Парыскага пагадненьня аб клімаце, зь якога яна выйшла пры Трампу,
  • скасаваў рашэньне пра выхад з Сусьветнай гандлёвай арганізацыі,
  • адмяніў выхад з Сусьветнай арганізацыі здароўя,
  • зьняў забарону на ўезд у ЗША з шасьці краін зь пераважна мусульманскім насельніцтвам,
  • спыніў будаўніцтва сьцяны на мяжы з Мэксыкай,
  • аднавіў забарону на будаўніцтва нафтаправоду Keystone.

Сярод найбліжэйшых плянаў Байдэна:

  • адмяніць забарону на службу транссэксуалаў у войску,
  • скасаваць указ Трампа пра выключэньне неграмадзянаў зь перапісу насельніцтва,
  • аднавіць больш строгія стандарты выкідаў вуглекіслага газу ў атмасфэру, адмененыя Трампам.

Байдэн таксама загадаў насіць маскі ва ўсіх дзяржаўных установах.

Толькі два амэрыканскія прэзыдэнты ў нядаўнім мінулым падпісвалі ўказы ў першы ж дзень свайго знаходжаньня на пасадзе, і кожны падпісаў толькі адзін указ. Але памочнікі Байдэна сказалі, што ён поўны рашучасьці дзейнічаць неадкладна, адзначае «Голас Амэрыкі».

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG