Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Каманда Навальнага апублікавала расьсьледаваньне пра «палац Пуціна». ВІДЭА


«Палац Пуціна»
«Палац Пуціна»

Фонд барацьбы з карупцыяй апублікаваў расьсьледаваньне пра так званы палац Уладзіміра Пуціна пад Геленджыкам.

Расьсьледаваньне апублікавана праз суткі пасьля таго, як суд у Хімках адправіў заснавальніка ФБК Аляксея Навальнага на 30 сутак у СІЗА пасьля яго вяртаньня ў Расею зь Нямеччыны. Расьсьледаваньне было зроблена да затрыманьня Навальнага.

Яно ўключае ў сябе дакумэнтальны фільм працягласьцю амаль 2 гадзіны, у якім удзельнічае сам Навальны, і тэкст зь візуалізацыяй.

Так званы «Палац Пуціна», ён жа Рэзыдэнцыя на мысе Ідакопас, быў збудаваны ў 2005-2010 гадах на чарнаморскім узьбярэжжы непадалёк ад Геленджыка. Пра тое, што ён быў пабудаваны для прэзыдэнта Расеі, у 2010 годзе заявіў бізнэсовец Сяргей Стальмахаў. Ён жа ацаніў кошт праекту ў 1 мільярд даляраў. З тых часоў пра палац неаднаразова пісалі СМІ, у тым ліку і Радыё Свабода.

У расьсьледаваньні Фонду барацьбы з карупцыяй, як сьцьвярджаецца, раскрытая схема фінансаваньня будаўніцтва палаца, а таксама паказаныя яго інтэр’еры.

«Гэта самае ахоўваемае месца ў Расеі, фактычна дзяржава ў дзяржаве, і гэта самы вялікі пуцінскі сакрэт. Які аберагаюць сотні, нават тысячы чалавек — ад невядомых ахоўнікаў, садоўнікаў і будаўнікоў да самых багатых і знакамітых людзей у Расеі», — гаворыцца ва ўступе да расьсьледаваньня. Сама пабудова палаца названая «самым вялікім хабарам у гісторыі».

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG