Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Менску, Баранавічах, Воршы, Кракаве і Барсэлёне прайшлі акцыі салідарнасьці з палітвязьнем Ігарам Лосікам, які галадае 34 дні


Ігар Лосік
Ігар Лосік

У Менску акцыя салідарнасьці адбылася ў раёне Брылевічы, а ў Барсэлёне запісалі відэа, у якім паказалі свае лісты Лосіку.

У менскім раёне Брылевічы зладзілі акцыю салідарнасьці з палітвязьнем Ігарам Лосікам, які 34 дні трымае галадоўку. Удзельнікі акцыі заклікалі яго спыніць галадоўку, бо «перамога блізка, і новай Беларусі вельмі патрэбны такія сьмелыя людзі». Пры тым гэты дом не адзіны, дзе зрабілі акцыю ў Брылевічах. У іншым прачыталі верш Янкі Купалы зь лёджыяў, на якіх вывесілі бел-чырвона-белыя сьцягі.

Жыхары Оршы (Віцебская вобласьць) раніцай таксама правялі акцыю ў падтрымку Ігара Лосіка і іншых палітвязьняў.

Беларусы Барсэлёны запісалі відэа, на якім прадэманстравалі свае лісты Ігару Лосіку, накіраваныя ў сьледчую турму Жодзіна, дзе ўтрымліваюць палітвязьня. Яны таксама папрасілі журналіста спыніць галадаваньне.

Акцыю салідарнасьці з Ігарам Лосікам зладзілі і ў польскім Кракаве. Таксама пратэст супраць утрыманьня блогера за кратамі выказалі яго землякі з Баранавічаў.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG