Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пікет у Менску, 17 студзеня.
Пікет у Менску, 17 студзеня.

Дваровыя маршы і флэшмобы на марозе. Што адбываецца ў Беларусі на 162-і дзень пратэстаў

У Беларусі праходзяць акцыі пратэсту супраць фальсыфікацыі прэзыдэнцкіх выбараў і гвалту сілавікоў. Свабода вядзе онлайн-рэпартаж пра падзеі. Калі нешта адбываецца каля вас, дасылайце нам фота і відэа на @SvabodaBelarus_Bot.

Акцыя ў мястэчку Лабча Наваградзкага раёну

Марш з нацыянальнымі сьцягамі ў Навінках пад Менскам

Марш у Менску на вуліцы Максіма Танка

Пікет каля Вілейкі

Першыя затрыманыя на акцыях 17 студзеня

Ініцыятыва «Сьпісы затрыманых» паведаміла пра затрыманьне 2 чалавек падчас нядзельных акцый пратэсту. У сьпісах затрыманых Анастасія Калашнікава, фэльчар выязной брыгады, шматразовая чэмпіёнка і прызёр чэмпіянату Беларусі па тайскім боксе і кікбоксінгу, прызёр міжнародных турніраў, паведамляе Tut.by. Праваабарончы цэнтар «Вясна» паведаміў пра затрыманьне Паўла Гірыса.

Акцыя жыхароў Кобрыня

Марш жыхароў Ракава, Аксакаўшчыны і Новага Поля, Менская вобласьць

Акцыі ў Горадні і Рэчыцы

Аўтапрабег прыхільнікаў Лукашэнкі ў Менску

Марш пратэсту ў Берасьці

Марш у Сёмкаве пад Менскам

Крэатыўныя фарматы акцый прыхільнікаў перамен

Прабежа са сьцягамі ў лесе пад Менскам

Акцыя пратэсту ў Барысаве

Агенцтва БелаПАН па стане на 12.15 налічыла 30 акцый пратэсту ў Беларусі

У Менску і іншых населеных пунктах Беларусі прыхільнікі пераменаў 17 студзеня правялі лякальныя маршы і акцыі салідарнасьці.

Так, у Менску акцыі супраць фальсыфікацыі прэзыдэнцкіх выбараў і падаўленьня іншадумства прайшлі ў мікрараёнах Малінаўка, Чкалаўскі, Паўднёвы Захад, Брылевічы, Міхалова, Лябяжы, Курасоўшчына, Лошыца, Каменная Горка, Уручча.

Адразу некалькі ранішніх маршаў прайшлі ў Заводзкім раёне Менска. Акцыя таксама прайшла каля менскага Палаца спорту. Дваровыя маршы правялі жыхары вуліц Маякоўскага, Захарава, Пуліхава, Антонаўская, Янкі Маўра.

Акцыю супраць гвалту правялі ў ваенным гарадку Ўручча, а таксама пасёлках Шчомысьліца, Замасточча, Хацежына паблізу Менска. У адным з мікрараёнаў Менска прайшоў марш у падтрымку палітвязьня Мікалая Дзядка.

Акцыі таксама прайшлі ў Баранавічах (Брэсцкая вобласьць), Віцебску, Гомелі, Гродне, Жабінцы (Берасьцейская вобласьць), Заслаўі (Менскі раён). Жыхары Оршы (Віцебская вобласьць) раніцай правялі акцыю ў падтрымку Паўла Севярынца, Ігара Лосіка і іншых палітвязьняў. Жыхары Жодзіна (Менская вобласьць) прынялі ўдзел у танцавальным флэшмобе Jerusalema.

Менск. Прагулка па марозе з парасонамі ў нацыянальных колерах

Марш пратэсту ў менскай Малінаўцы

Менск. Прабежка з нацыянальнымі сьцягамі на марозе

Флэш-моб сьнегавікоў у Менску

У Менску правялі акцыю салідарнасьці з палітвязьнем Ігарам Лосікам, які 34 дні трымае галадоўку

Удзельнікі акцыі заклікалі яго спыніць галадоўку, бо «перамога блізка, і новай Беларусі вельмі патрэбныя такія сьмелыя людзі».

Загрузіць яшчэ

XS
SM
MD
LG