Беларускія пэнсіянэры сабраліся на 16-ю традыцыйную акцыю пратэсту. У адрозьненьні ад папярэдніх выхадаў на маршы, цяпер людзі сталага веку ўжо не анансуюць кропкі збору, каб сілавікі ня здолелі перакрыць плошчу ці вуліцу, на якой адбудзецца акцыя пратэсту.
11 студзеня акцыі прайшлі ў Горадні і Менску. Пратэсты адбыліся ў форме пікетаў і сабралі па некалькі ўдзельнікаў. Пра закцыі пэнсіянэраў у іншых гарадах пакуль не паведамляецца.
Стала вядома, што акцыя ў Горадні скончылася без затрыманьняў.