Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Латушка: Усе дэлегаты афіцыйнага «народнага сходу» робяць злачынства і трапяць у санкцыйныя сьпісы. ВІДЭА


Павал Латушка
Павал Латушка

Усе дэлегаты так званага «Ўсебеларускага народнага сходу», якія не заявяць аб адмове ўдзельнічаць у ім, будуць дададзеныя ў Адзіную кнігу рэгістрацыі злачынстваў і прапанаваныя ў санкцыйныя сьпісы, паведаміў кіраўнік Нацыянальнага антыкрызіснага кіраваньня, былы дыплямат Павал Латушка.

Паводле яго, першыя прозьвішчы зьявяцца ў кнізе 18 студзеня, а сьпіс будзе абнаўляцца кожныя дзесяць дзён да 10 лютага (сход заплянаваны на 11-12 лютага з удзелам 2.700 чалавек).

«На гэты момант дзеяньні дэлегатаў ужо парушаюць Канстытуцыю і закон аб рэспубліканскіх і мясцовых сходах – падпадаюць пад склад артыкулаў 190 і 424 крымінальнага кодэксу – цытуе Латушку агенцтва БелаПАН, тлумачачы, што гэта артыкулы аб парушэньні раўнапраўя грамадзян і злоўжываньні ўладай або службовымі паўнамоцтвамі. – Прадугледжанае пакараньне: ад 2 да 10 гадоў пазбаўленьня волі».

«Акрамя таго, калі сход з удзелам дэлегатаў прывядзе да канстытуцыйнага перавароту, да дадзеных артыкулах дадасца артыкул 357 КК РБ (змова ці іншыя дзеяньні, учыненыя з мэтай захопу дзяржаўнай улады. – БелаПАН.). Пакараньне: ад 10 да 15 гадоў пазбаўленьня свабоды», – папярэдзіў Латушка.

Паводле яго, усе прозьвішчы і адкрытыя дадзеныя дэлегатаў стануць здабыткам грамадзкасьці. Пры гэтым Латушка адзначыў, што адмовіцца ад удзелу ў сходзе можна і пасьля ўнясеньня ў сьпіс, тады прозьвішча будзе адтуль выключана.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG