Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Адам Міхнік: «Беларусы паказалі, як выплюнуць кляп і патрабаваць сваіх правоў»


Адам Міхнік
Адам Міхнік

Актыўны ўдзельнік польскага руху «Салідарнасьць», заснавальнік папулярнага выданьня Gazeta Wyborcza Адам Міхнік расказаў, чаму падзеі ў Беларусі маюць надзвычайнае значэньне для ўсяго сьвету. 

«Беларусы паказалі, як можна выплюнуць у кляп і патрабаваць сваіх правоў у краіне, дзе дыктатар апантаны прагай улады і трымаецца толькі на дубінках, гвалце, хлусьні. Таму вокліч „Сыходзь!“ адрасаваны ўсім дыктатарам сьвету — з асаблівым акцэнтам на тых, хто знаходзіцца ва ўладзе альбо рыхтуецца да яе, у тым ліку ў маёй краіне», — піша ў Gazeta Wyborcza Адам Міхнік.

На яго перакананьне, у Польшчы не было б пратэстаў, каб вялікая хваля надзеі не пайшла зь Беларусі.

«Незалежна ад таго, што яшчэ можа адбыцца, беларускі народ ужо перамог, — перакананы польскі інтэлектуал. — І хоць Беларусь не была, як пісаў шмат гадоў таму пісьменьнік Алесь Адамовіч, „Вандэяй перабудовы“, сёньня яна стала сапраўднай надзея дэмакратычнай перабудовы. Гэта паўстаньне ў імя годнасьці і свабоды».

Адам Міхнік згадаў, што больш за 30 гадоў таму Gazeta Wyborcza стваралася людзьмі дэмакратычнай апазыцыі, якіх зьбівалі дубінкамі, саджалі ў турмы і абыходзіліся зь імі гэтак жа, як сёньня ставяцца да беларускіх дэмакратаў.

«Хай гэта будзе для вас знакам надзеі, — падсумаваў ён, дадаўшы, што сёньняшняя Беларусь — гэта надзея Эўропы. — Думаю, я магу прыгадаць наш агульны (польскі, беларускі, украінскі) лёзунг: «За нашу і вашу свабоду!». Вы пераможаце!".

Паводле Адама Міхніка, у гэты момант лёс эўрапейскай гісторыі зьмяшчаецца да Беларусі.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG