Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Польшча зрабіла нацыянальныя візы бясплатнымі для беларусаў да канца 2022 году


Консульскі аддзел амбасады Польшчы ў Менску
Консульскі аддзел амбасады Польшчы ў Менску

Пастанову аб адмене аплаты за нацыянальныя візы для грамадзян Беларусі падпісаў міністар замежных спраў Польшчы Зьбігнеў Раў.

У адпаведнасьці з пастановай міністра замежных спраў Польшчы ад 22 сьнежня 2020 году аб зьніжэньні консульскіх збораў для грамадзян Беларусі, якія падаюць візавыя анкеты на атрыманьне нацыянальнай візы на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, плата за прыём і разгляд візавай анкеты адменена па 31 сьнежня 2022 году. Такі дакумэнт МЗС апублікавала інтэрнэт-сыстэма прававых актаў Польшчы.

У пастанове таксама гаворыцца пра абнуленьне консульскага збору за афармленьне шэнгенскай візы для грамадзян Беларусі ва ўзросьце ад 12 да 18 гадоў і беларусаў ва ўзросьце да 25 гадоў, якія бяруць удзел у сэмінарах, канфэрэнцыях, спартыўных, культурных або адукацыйных імпрэзах, арганізаваных некамэрцыйнымі арганізацыямі.

Дакумэнт уступіў у сілу 1 студзеня 2021 году.

Нацыянальная віза Польшчы дае права на ўезд, у тым ліку шматразовы, і бесьперапыннае пражываньне на тэрыторыі краіны агульнай працягласьцю больш за 90 дзён. Пэрыяд дзеяньня нацыянальнай візы не можа перавышаць адзін год.

Вызваленьне ад платы за нацыянальную польскую візу для грамадзян Беларусі дзейнічала і да 31 сьнежня 2020 году.

Вызваленьне ад платы ня тычыцца тарыфу за разгляд апэляцыі. У выпадку адмовы ў выдачы нацыянальнай візы консульскі збор не вяртаецца.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG