Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ад каранавірусу памёр вядомы беларускі нэўрахірург Арнольд Сьмеяновіч


Арнольд Сьмеяновіч
Арнольд Сьмеяновіч

Памёр вядомы нэйрахірург Арнольд Сьмеяновіч.

Пра гэта 2 студзеня паведаміла агенцтва БелТА, спасылаючыся на інфармацыю зь Міністэрства аховы здароўя.

Арнольд Сьмеяновіч нарадзіўся 11 жніўня 1938 году ў Бранску. Вядомы нейрахірург, акадэмік, доктар мэдычных навук і заслужаны дзеяч навукі Беларусі за сваю шматгадовую практыку правёў велізарную колькасьць апэрацый на адкрытым мозгу.

Асноўнымі накірункамі навуковай дзейнасьці Арнольда Сьмеяновіча былі хірургія сасудзістай паталёгіі галаўнога мозгу, нэйраанкалёгія, хірургія кампрэсійных формаў астэахандрозу хрыбетніка, рэканструкцыйная хірургія пашкоджаньняў плечавога спляценьня.

Арнольд Сьмеяновіч –аўтар больш за 400 навуковых працаў, у тым ліку 8 манаграфій, 29 вынаходзтваў і патэнтаў. Пад яго кіраўніцтвам былі абароненыя 19 кандыдацкіх дысэртацый і 3 доктарскія дысэртацыі.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG