Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Bellingcat апублікуе ўсе перамяшчэньні магчымых атрутнікаў Навальнага


Аляксей Навальны
Аляксей Навальны

Журналіст Bellingcat Хрыста Грозэў — адзін з аўтараў расьсьледаваньня аб атручваньні Аляксея Навальнага — заявіў, што да канца 2020 году цалкам апублікуе ўсю наяўную інфармацыю аб перасоўваньнях супрацоўнікаў ФСБ, датычных, як мяркуецца, да замаху на расейскага апазыцыянэра.

Пра гэта Грозэў сказаў падчас онлайн-гутаркі з журналістам «Эхо Москвы» Аляксандрам Плюшчавым

Аляксандар Плюшчаў выказаў меркаваньне, што пра перамяшчэньні супрацоўнікаў ФСБ, зьвязаных, як мяркуецца, з атручваньнем Навальнага, Bellingcat цяпер ведае «нават больш, чым гэта патрабавалася для расьсьледаваньня», і прапанаваў апублікаваць гэтыя зьвесткі. Грозэў адказаў, што «прымае гэты выклік». «Мы цалкам апублікуем іх перамяшчэньні да канца гэтага году. І ўсе СМІ, і ўсе грамадзянскія журналісты змогуць таксама займацца гэтым расьсьледаваньнем», — сказаў Хрыста Грозэў.

14 сьнежня былі апублікаваныя вынікі расьсьледаваньня, якое правяла група Bellingcat пры ўдзеле выданьня The Insider, CNN, Der Spiegel і Фонду барацьбы з карупцыяй. У публікацыі гаварылася, што Навальнага атруціла «навічком» спэцыяльная група супрацоўнікаў ФСБ, якія сачылі за ім некалькі гадоў.

21 сьнежня Аляксей Навальны апублікаваў у інтэрнэце запіс сваёй размовы з чалавекам, якога Bellingcat ідэнтыфікавала як супрацоўніка ФСБ Расіі Канстанціна Кудраўцава. У размове з Навальным суразмоўца фактычна прызнаў, што апазыцыянэр быў атручаны летам гэтага году супрацоўнікамі спэцслужбы. Суразмоўца Навальнага таксама расказаў, што атрутнае рэчыва было нанесена на ніжнюю бялізну апазыцыянэра. У ФСБ размову назвалі падробкай.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG