Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Берасьці ў рэдактара незалежнага выданьня «Першы рэгіён» правялі ператрус, самога яго забралі на допыт


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

У Берасьці сілавікі правялі ператрус у рэдактара незалежнага выданьня «Першы рэгіён» Паўла Дайліда, паведамляе «Белсат».

Пасьля ператрусу Паўла Дайліда павезьлі на допыт у Івацэвіцкі РАУС, у яго забралі мабільны тэлефон. Ператрус праводзілі ў рамках крымінальнай справы, заведзенай на журналіста «Першага рэгіёну» Сяргея Гардзіевіча паводле арт. 368 КК («Абраза прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь»).

25 сьнежня ў дачыненьні да Гардзіевіча абралі меру стрыманьня ў выглядзе хатняга арышту. Гаворка ідзе нібыта пра рэпост паведамленьня ў адной з драгічынскіх суполак Viber, да якой мае дачыненьне Сяргей Гардзіевіч. Праваабаронцы прызналі Гардзіевіча палітвязьнем.

Сёньня, 29 сьнежня, міліцыя прыйшла зь ператрусам у рэдакцыю выданьня «Ганцавіцкі час», а таксама дахаты да рэдактара выданьня Пятра Гузаеўскага. Газэта належыць кампаніі «Мэдыя-Ганцавічы», якая заснавала таксама сайт «Першы рэгіён».

У выніку ператрусу ў Пятра Гузаеўскага канфіскавалі яго асабісты ноўтбук. Ён сказаў БелаПАН, што візыт сьледчых і ператрус у рэдакцыі і ў яго дома зьвязаныя са справай журналіста «Першага Рэгіёну» Сяргея Гардзіевіча.

«Якое дачыненьне да гэтай справы мае рэдакцыя „Ганцавіцкага часу“ і я ў прыватнасьці, наогул не разумею», — адзначыў Гузаеўскі. Ён пытаўся падчас ператрусу, што ў яго шукаюць, але адказу не атрымаў. Яго таксама выклікалі ў Сьледчы камітэт у якасьці сьведкі. Гузаеўскі расцэньвае сёньняшні ператрус як ціск на рэдакцыю.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG